Экспэрты лічаць асноўнай прычынай замаруджаньня перамоваў пра адмену візавых бар’ераў фінансавы складнік. Ізраільскія грамадзяне — досыць частыя госьці ў Беларусі, але за магчымасьць трапіць сюды ім даводзіцца плаціць немалыя грошы. Так, калі ўязная віза ў Ізраіль для беларуса каштуе 22 даляры, то ізраільцяніну для афармленьня беларускай візы трэба заплаціць 120 даляраў. Розьніца — больш чым у пяць разоў.
Як сказаў па выніках перамоваў зь віцэ-прэм’ерам беларускага ўраду, сустаршынём беларуска-ізраільскага міжурадавага камітэту Міхаілам Русым міністар турызму Ізраіля Стас Місежнікаў, цяперашнія візавыя і цэнавыя бар’еры выглядаюць нонсэнсам:
«Мы ў пратаколе запісалі, што ў бліжэйшай будучыні распрацуем мэханізм для спрашчэньня візавага бар’еру. Гэта дазволіць большай колькасьці людзей наведваць Беларусь. Хто ня ведае, магу сказаць, што ў Ізраілі пражывае каля 140 тысяч былых жыхароў Беларусі. Усе яны з задавальненьнем наведаюць сваіх сяброў, сваякоў, магілы сваіх блізкіх, пакінутыя тут. Зь іншага боку, павялічыцца плынь паломнікаў, якія хочуць наведаць Ізраіль. А гэта значыць, што прыйдуць новыя гульцы ў галіне авіяцыі, і як вынік — кошты на квіткі паміж нашымі краінамі пачнуць падаць. Таму што, з майго гледзішча, гэта поўны нонсэнс: 3,5 гадзіны пералёту — гэта вельмі кароткі шлях, а кошты проста завоблачныя, таму такія і нязручныя рэйсы».
Цягам апошніх гадоў Ізраіль скасаваў візавы рэжым зь іншымі постсавецкімі дзяржавамі — Расеяй і Ўкраінай. Вынікам такога кроку стала рэзкае павелічэньне турыстычнай актыўнасьці, колькасьць узаемных наведваньняў вырасла ў разы. Завабліваючы пасажыраў, авіяперавозчыкі пачалі дэмпінгаваць, што прывяло да зьніжэньня цэнаў на квіткі. Але беларускі бок, як вынікае з заяваў Міхаіла Русага, пакуль абмяжоўваецца досыць неакрэсьленымі дэклярацыямі аб намерах:
«З нашым турыстычным ведамствам яны ўжо працуюць, і я думаю, што бліжэйшым часам будуць знойдзеныя шляхі ўзаемавыгаднага рашэньня гэтага пытаньня. Ёсьць розныя варыянты, ёсьць адпаведная прапанова, якая паступіла да нас 28 жніўня з боку Ізраіля. Да іх абмеркаваньня падключыліся ўсе органы, так што працэс пайшоў. Зацікаўленыя людзі працуюць. Дарэчы, калі зірнуць па авіяпасажырах, якія ляцяць у Менск ці назад, ужо можна вызначыць, што гэты кірунак набірае абароты. І гэта добра. На маё перакананьне, пэрспэктывы ў галіне турызму ў нас сапраўды прывабныя».
У Беларусі нямала месцаў, якія грамадзяне Ізраіля ахвотна наведвалі б і з гуманітарных меркаваньняў. Многія былыя і цяперашнія першыя асобы ў ізраільскай дзяржаве нарадзіліся ў Беларусі. Так, першы прэзыдэнт Ізраіля Хаім Вейцман — з Моталя на Берасьцейшчыне, адзін з прэм’ер-міністраў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Мэнахем Бэгін — зь Берасьця, дзейны прэзыдэнт Шымон Пэрэс — зь Вішнева, што на Валожыншчыне. Цяперашні кіраўнік ізраільскага ўраду Біньямін Нэтаньяху хоць і нарадзіўся ў Ізраілі, але ягоныя продкі таксама зь Беларусі.
На думку міністра турызму Ізраіля Стаса Місежнікава, дзякуючы таму, што Беларусь і Ізраіль ляжаць у розных кліматычных зонах, запатрабаванымі былі б і аздараўленчыя візыты ў абедзьве краіны:
«Гэтае пытаньне ўздымалася ў гутарцы з маім калегам Алегам Качаном. Ёсьць цікавыя ідэі, зьвязаныя з аздараўленчым турызмам як у Беларусі, так і ў Ізраілі. Я прывёз сюды двух вельмі важных ізраільскіх бізнэсоўцаў у галіне турызму. Былі абмеркаваныя цікавыя ідэі аграсядзібаў з палацавымі паркамі, якія можна ўзяць у эксплюатацыю, зрабіць зь іх пансіянаты на беразе возера. То бок у нас, скажам, лекавы турызм на Мёртвым моры, а ў вас — на лясным возеры. Гэта можа быць вельмі добрае сумяшчэньне. Мы цяпер перажываем у Ізраілі самае цяжкое лета за апошнія 50 гадоў, самае гарачае, бо слупок тэрмомэтра паказвае 43 градусы ў цені. Думаю, з задавальненьнем ізраільцы будуць у ліпені-жніўні зьбягаць у цяністыя гаі Беларусі, адпачываць на азёрах, спаць пад галасы птушак. А вы — наадварот, у вашу складаную зіму будзеце ехаць на Мёртвае мора і адпачываць у добрым сухім клімаце».
Назіраючы ня самае вялікае жаданьне беларускага боку хутка разьвязаць візавае пытаньне, Ізраіль прапануе паэтапны падыход. Да прыкладу, на першым часе прынамсі зьнізіць збор для ізраільскіх грамадзянаў, які цяпер адпуджвае многіх патэнцыйных турыстаў. Але разьвіцьцё гэтай тэмы — цалкам у кампэтэнцыі афіцыйнага Менску.

Думаю, з задавальненьнем ізраільцы будуць у ліпені-жніўні зьбягаць у цяністыя гаі Беларусі