Краіны Эўрапейскага Зьвязу могуць часова аднавіць памежны кантроль унутры бязьвізавай Шэнгенскай зоны ў выпадку вялікага наплыву нелегальных імігрантаў. У чацьвер міністры ўнутраных справаў 27 эўрапейскіх краінаў аднагалосна падтрымалі такі падыход.
Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях унутранай палітыкі Сэсылія Мальмстрэм заявіла, што «расчараваная» вынікамі галасаваньня.
Паводле прынятага сёньня дакумэнту, 26 краінаў Шэнгенскай зоны змогуць аднаўляць памежны кантроль на тэрмін да году пры «выключных абставінах». Раней Францыя і Нямеччына называлі ў ліку такіх абставінаў наплыў нелегальных імігрантаў.
Старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц назваў пастанову эўрапейскіх міністраў унутраных справаў «контрапрадуктыўнай» і паабяцаў прыкласьці высілкі для яе адмены.