Руіны сынагогі ў вёсцы Новы Сьвержань, што ў Стаўпецкім раёне, будынак былога дэпо ў Горадні, вадзяны млын у вёсцы Дындылішкі Івейскага раёну, заезная карчма ў Дзярванцах на Шчучыншчыне, — далёка ня поўны пералік нерухомых памятак даўніны, якія Таварыства аховы помнікаў прапануе ўключыць у адпаведны Дзяржаўны сьпіс.
Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч лічыць, што абаронцы гістарычнай спадчыны мала карыстаюцца магчымасьцямі, якія дае заканадаўства, бо зрабіць такія прапановы ня надта цяжка:
«У нас любая фізычная і юрыдычная асоба мае права падаваць прапановы на наданьне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Для гэтага не абавязкова быць спэцыялістам. Трэба даць дакладную назву і адрас аб’екта, уласьніка ці ўладальніка, юрадрас. Апісаць ці то архітэктурна-канструктыўныя асаблівасьці, ці то падзеі і асобаў, зьвязаных з гэтым месцам, то бок абгрунтаваць, чаму і паводле якіх крытэраў гэты аб’ект варты ўключэньня ў Дзяржаўны сьпіс. Прыкласьці фатаздымкі, каб візуальна ацаніць вартасьць аб’екта, схематычны плян мясцовасьці, дзе разьмешчаны аб’ект».
У прапановах Таварыства — і 37 адзінак рухомага саставу Беларускай чыгункі. Рарытэтныя паравозы і цеплавозы цяпер знаходзіцца на балянсе Берасьцейскага лякаматыўнага дэпо.
«Мы зусім не цывілізаваныя людзі, бо да інжынэрных і тэхнічных дасягненьняў заўсёды ставімся, быццам бы гэтага і не было, — абураецца Антон Астаповіч. — У нас не захавалася старых тэхналёгій і мэханізмаў. Вы паглядзіце на тую ж Швэцыю ці Вялікабрытанію: ашчадна захоўваюць тэхналягічныя лініі зь сярэднявечча. У нас няма мэханізмаў 50-гадовай даўніны. Як іх можна не захоўваць, я не разумею».