Росквіт рэзыдэнцыі магнацкага роду Радзівілаў прыпадае на XVI–XIX стагодзьдзі, а ў сярэдзіне 1990-х былі прыкладзеныя першыя высілкі, каб з-за нядбайнасьці савецкіх часоў ня страціць унікальны помнік.
Да гэтага Аляксандар Лукашэнка наведваў палацава-паркавы ансамбль у Нясьвіжы чатыры гады таму — у траўні 2008-га. Тады ён застаўся незадаволены тэмпамі аднаўленчых працаў, вынікам чаго стала замена генэральнай падраднай арганізацыі. Сёньня Лукашэнка зноў выслухаў справаздачы чыноўнікаў ды кіраўнікоў будаўнічых арганізацый пра аднаўленьне палаца і навакольнай тэрыторыі.
Пры гэтым Лукашэнка сказаў, што гэта апошні замак, які ён трымае на кантролі. Ён даручыў рэарганізаваць цяперашнюю сыстэму рэстаўрацыі, аб’яднаўшы ўсіх спэцыялістаў у адну структуру. Паводле ягоных словаў, нельга бяздумна траціць грошы на разавыя замовы, калі ўсіх рэстаўратараў можна сабраць пад адным дахам. Цяпер паслугі мясцовых адмыслоўцаў абыходзяцца даражэй, чым каштавала б запрасіць замежнікаў.
Ці можна лічыць Нясьвіскі замак узорам сучаснай рэстаўрацыі? Ці пайшлі на карысьць 55 мільёнаў даляраў, укладзеных у «рамонт» рэзыдэнцыі Радзівілаў? Экспэрт у ахове гістарычнай спадчыны Ўладзімер Дзянісаў лічыць, што ў працэсе аднаўленьня страчана нават болей, чым удалося захаваць:
«У свой час, калі прыяжджалі міжнародныя спэцыялісты ў галіне аховы і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны, аглядалі Мірскі замак, то яны яго паміж сабой назвалі Дыснэйлэндам. У Нясьвіжы пасьля рэстаўрацыі нешта падобнае. Да рэстаўрацыі ён быў сапраўдны. Замак захаваўся амаль цалкам. Там была і аўтэнтычная сталярка, і аўтэнтычныя канструкцыі, у тым ліку ўнікальная кроквенная сыстэма, якую ў свой час дасьледаваў прафэсар Сергачоў. І шмат-шмат чаго яшчэ. Гэта быў адзіны замак на тэрыторыі Беларусі, які захаваўся ў нармальным стане. І там, у прынцыпе, для правядзеньня работаў была патрэбная нармальная навуковая кансэрвацыя, як таго патрабуе Вэнэцыянская хартыя па ахове гісторыка-культурнай спадчыны — асноўны міжнародны дакумэнт, якім павінны кіравацца ўсе спэцыялісты ў галіне рэстаўрацыі. Тым больш што ў тым ліку і наша краіна гэтую хартыя прыняла яшчэ ў бытнасьць Савецкага Саюзу. Але, на вялікі жаль, многія часткі гэтага аб’екту ствараюць уражаньне падробкі пад даўніну».
Незадавальненьне аднаўленчымі працамі неаднаразова выказвалі і нашчадкі славутага роду Радзівілаў. Так, 90-гадовую Эльжбету Радзівіл, якая пакінула Нясьвіж у 17-гадовым узросьце і выдатна памятае ўсё замкавае аздабленьне, абурыла спроба пасадзіць на адну зь вежаў праваслаўную «цыбуліну». Будаўнікі асучасьніваюць тэрыторыю, навешваючы над дзьвярыма «маркізы» і ўсталёўваючы ледзь не шклопакеты. Такі «дэкор» пасярод беларускага сярэднявечча крытыкуе і вядомы скульптар Гэнік Лойка:
«Мая жонка з-пад Нясьвіжу, таму, вядома, баліць сэрца за такую самадзейнасьць. Страшэнна абурыла, калі ўбачыў, як ставілі на вежу гэтую цыбуліну. Цяпер кажуць, што яе зьнялі, дык неяк адпусьціла. Але як аднаўляецца ўсё астатняе — таксама вялікае пытаньне. Так, некалі мы змагаліся за тое, каб замак Радзівілаў рэстаўравалі. Але цяпер у нас так бульдозэрна ўсё рэстаўруецца, што проста няма слоў. Калісьці выступалі, выходзілі з пратэстамі, а зараз неяк сядзім па хатах. Хіба што Астаповіч ці Харэўскі яшчэ нешта хоць адсочаць ды падымуць грамадзкую думку. Толькі тады той-сёй і абураецца. Большасьць, на жаль, ня ў курсе справы».
Нясьвіскі замак — адна з чатырох беларускіх славутасьцяў, унесеных у Сьпіс усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА (поруч зь Белавескай пушчай, Мірскім замкам і геадэзічнай дугой Струвэ). Але, на думку гісторыка Ўладзімера Дзянісава, праведзеная рэстаўрацыя ставіць пад сур’ёзны сумнеў далейшае знаходжаньне гэтага помніка ў пачэсным шэрагу:
«Шмат чаго там было зьнішчана падчас гэтых працаў, зьявіліся чыста канцэптуальныя нейкія незразумелыя рэчы. Вядома, ён выглядае прыгожа, як цукерачка, але, на жаль, пасьля такіх працаў ён у прынцыпе можа быць выключаны са Сьпісу ўсясьветнай спадчыны. Паводле палажэньня аб помніках, якія ўключаюцца ЮНЭСКА ў склад аб’ектаў усясьветнай спадчыны, у першую чаргу яны кіруюцца аўтэнтычнасьцю аб’екту, яго сапраўднасьцю. Прычым выдзяляецца да пяці асноўных катэгорый — аўтэнтычнасьць самога аб’екту, аўтэнтычнасьць матэрыялу, аўтэнтычнасьць асяродзьдзя, аўтэнтычнасьць аўтарскай задумы і шэраг іншых катэгорый. І нават калі аднаго парамэтру аб’екту не хапае, ён ня можа нават разглядацца як кандыдат на ўключэньне ў Сьпіс усясьветнай спадчыны. У дадзеным выпадку, пасьля ўсіх працаў, аб’ект шмат аўтэнтычных элемэнтаў, якія там прысутнічалі, страціў. Быў зьнішчаны, напрыклад, цэлы корпус гэтага замка. Замест таго каб закансэрваваць і захаваць, яго разбурылі і склалі фактычна з новай цэглы. Добра, што аб’ект захаваўся, што ён цалкам не зруйнаваны, але ён, вядома, шмат у чым страціў сваю сапраўднасьць і цяпер выглядае як наватвор».
Цяпер ідзе музэефікацыя адрэстаўраваных пакояў. Экспазыцыю Княжай, Залатой, Гетманскай, Каміннай, Зорнай ды іншых заляў аднымі зь першых ацанілі Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі. Але, праўдападобна, асучасьненьня Нясьвіскаму замку ўжо не пазьбегнуць. Комплекс фігуруе ў сьпісе галоўных аб’ектаў для наведваньня турыстамі, таму тут пачынае працаваць гатэль на паўсотні нумароў, адчыняюцца кавярні, рэстарацыя, сувэнірная крама.

На вялікі жаль, многія часткі гэтага аб’екту ствараюць уражаньне падробкі пад даўніну.

Паводле палажэньня аб помніках, якія ўключаюцца ЮНЭСКА ў склад аб’ектаў усясьветнай спадчыны, у першую чаргу яны кіруюцца аўтэнтычнасьцю аб’екту, яго сапраўднасьцю.