Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Плятформа» пад пагрозай закрыцьця


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

3 верасьня аб 11-й гадзіне ў Гаспадарчым судзе Менску адбудзецца папярэдняе пасяджэньне па пытаньні ліквідацыі гэтай арганізацыі.

Падставай для гэтага стала заява ў суд з боку інспэкцыі па падатках і зборах Савецкага раёну.

Як паведамілі праваабаронцы, будучы судовы разгляд ня ёсьць для іх чымсьці нечаканым. Апошнім часам «Плятформа» адчувае масіраваны ціск з боку розных дзяржаўных структураў. Кіраўніка арганізацыі Андрэя Бандарэнку сёлета ў ліпені-жніўні супрацоўнікі міліцыі двойчы дастаўлялі ў падатковую інспэкцыю, нягледзячы на тое, што сустрэчы «Плятформы» з падатковым інспэктарам былі загадзя ўзгодненыя праваабаронцамі. У жніўні, напрыклад, арганізацыя павінна была аплаціць штраф за тое, што не апавясьціла падатковы орган пра зьмену месца свайго знаходжаньня. Паводле праваабаронцаў, для іх застаецца загадкай, «якім чынам праходзіла ўстанаўленьне факту незнаходжаньня „Плятформы“ па юрыдычным адрасе, калі арганізацыя па ім знаходзіцца»«.

Андрэй Бандарэнка: «Гістэрыя вакол нас, якая ідзе ад пэўных дзяржструктураў, здаецца, перадалася ўжо і супрацоўнікам падатковай інспэкцыі. Відаць, наша арганізацыя перашкаджае пэўным чыноўнікам, бо абараняе простых грамадзянаў Беларусі ад самавольства ўладаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG