«Сто адрасоў свабоды» — кніга пра змаганьне беларусаў за незалежнасьць і волю, у ёй фіксуюцца тыя мясьціны дзе барацьба дасягала свайго эпагею. У кнізе ахопліваецца пэрыяд ад пачатку 1980-х гадоў да памятнага 19 сьнежня 2010-га, калі сталічная Плошча Незалежнасьці чарговым разам стала эпіцэнтрам змаганьня. Аўтар кнігі Вячаслаў Ракіцкі — наш госьць.
— Вячаслаў, скажыце, паводле якіх крытэраў тая ці іншая мясьціна ці будынак атрымлівалі статус адрасу свабоды?
— Гэта тыя адрасы, дзе за апошнія трыццаць гадоў актыўнага змаганьня за свабоду, за незалежнасьць, за дэмакратычныя каштоўнасьці, свабода сапраўды ці панавала, ці была блізкай да свайго панаваньня. Гэта вуліцы, дамы, плошчы, дзе беларускія патрыёты, людзі, для якіх вельмі важныя дэмакратычныя каштоўнасьці, спрабавалі пазбавіцца, а часам і пазбаўляліся камуністычнага і каляніяльнага мінулага. Гэта быў самы галоўны крытэр. Мы ўзялі адрэзак у 30 гадоў — гэта час ад першых публічных антысавецкіх выступаў моладзі да Плошчы 19 сьнежня 2010 году, на якой улада як бы падвяла вынікі гэтай трыццацігадовай барацьбы. Пасьля, з майго гледзішча, пачынаецца ўжо новы пэрыяд, які варты асэнсаваньня. І яшчэ адзін вельмі важны крытэр. Адрасы свабоды — гэта месцы, дзе падзеі атрымалі сваё пэўнае завяршэньне, і факты вакол гэтай падзеі мелі магчымасьць быць праверанымі.
— Ведаю, што і слухачы нашага радыё прымалі актыўны ўдзел у вызначэньні адрасоў свабоды і дасылалі свае прапановы. Сярод 100 адрасоў прыкладна колькі было падказана слухачамі?
— Са слухацкіх прапановаў уся кніжка і пачалася. Калі ўлады забіралі сядзібу БНФ, у тэлевізійнай праграме Радыё Свабода на тэлеканале «Белсат», калі я назваў сядзібу БНФ адрасам свабоды, вядучы, наш дырэктар Аляксандар Лукашук запытаўся ў мяне, а дзе яшчэ можна было б павесіць шыльды адрасоў свабоды? І я экспромтам назваў дзесяць месцаў. Калі мы выйшлі са студыі пасьля запісу, Аляксандар Лукашук раптам сказаў: «Слава, гэта кніжка. А калі ўзяць сто адрасоў? А за які пэрыяд? А давай падключым нашых слухачоў». І мы аб’явілі конкурс на сайце Радыё Свабода. Людзі пачалі дасылаць свае прапановы. Я думаю, што сярод усіх адрасоў свабоды, якія трапілі ў кнігу, падказаных слухачамі адсоткаў 80. Хаця, натуральна, я іх сам выдатна ведаў, таму што сам удзельнічаў у гэтым змаганьні, у гэтай барацьбе. Але было цікава зрабіць такі рэйтынг. Праўда, некаторыя адрасы ў рэгіёнах мне былі малавядомыя, скажам, Дом саветаў у Магілёве, ці вёска Маркаўка, дзе беларускі патрыёт Даўгалёў выпускаў рэгіянальную газэту. Бальшыня адрасоў была навідавоку, але зафіксаваць падзеі было вельмі важна, таму што так хутка многае сьціраецца ў памяці. Калі я рабіў кнігу, даводзілася праводзіць вялікую дасьледчую працу. Здавалася, 15-20-30 гадоў таму адбывалася падзея, а яе ўдзельнікі ўжо шмат чаго ня памятаюць. Скажам, калі дакладна была перакрытая чыгунка ў Воршы, хто ўдзельнічаў у тым знакамітым тэлеэтэры, калі апазыцыянэры ўзялі тэлецэнтар, і ў жывы этэр выйшлі Вінцук Вячорка і Зянон Пазьняк. Памяць — рэч ненадзейная, і таму неабходна як мага хутчэй фіксаваць факты і падзеі, якія, як мы ўжо разумеем, сталі гістарычнымі.
— Зьвяртае на сябе ўвагу амбівалентнасьць некаторых адрасоў свабоды — іх неадназначнае ўспрыманьне з гледзішча гістарычнага. Напрыклад, сталічны адрас: Карла Маркса, 38, дзе ў жніўні 1991 году спыніла сваю дзейнасьць камуністычная партыя Беларусі. Але ўжо 18 гадоў у гэтым будынку знаходзіцца рэзыдэнцыя прэзыдэнта...
— Сапраўды, заўсёды ёсьць адныя і тыя ж аб’екты, якія пераходзілі з рук у рукі пры розных уладах. Адрас Карла Маркса, 38 — з аднаго боку злавесны. І для мяне ён таксама злавесны: менавіта ў гэтым будынку дзесяцігодзьдзямі месьціўся ЦК камуністычнай партыі Беларусі. Затым мы (а я быў удзельнікам тых акцыяў выгнаньня нячыстай сілы) яго ў камуністаў адваявалі. Адваявалі свабоду. Была забароненая камуністычная партыя. Я ніколі не забуду, як увайшлі ў гэты будынак прадстаўнікі апазыцыі. Ніколі не забуду, як выйшаў адтуль мой калега Сяргей Навумчык і расказаў, як там камуністы, калі ўжо была забароненая іхная партыя, замяталі свае сьляды, палілі дакумэнты. Дарэчы, той жа Сяргей Навумчык вынес адтуль вельмі шмат дакумэнтаў, у адным зь іх я прачытаў, што Вячаслаў Ракіцкі як тэатральны крытык мае сваю ўласную думку, і яму нельга давяраць. Так што будынак на Карла Маркса, 38 я ўсё ж успрымаю, як адрас свабоды, таму што менавіта адтуль беларусы выгналі камуністаў. Што ж, цяпер настаў час іншай улады, але я спадзяюся, што яна адтуль таксама будзе выгнаная. І тут паўстае пытаньне: ці варта новай уладзе прыходзіць у той будынак? Думаю, ён павінен стаць музэем камунізму, таталітарызму.
— Адрасы свабоды, бясспрэчна, вартыя мэмарыялізацыі. І адзін такі адрас — дом Ларысы Геніюш у Зэльве — быў такім чынам адзначаны. Два гады таму, калі сьвяткавалася 100-годзьдзе паэткі. Шыльда, зробленая Алесем Шатэрнікам, правісела роўна тыдзень, а потым яе зьнялі мясцовыя ўлады. Дзе яшчэ чыноўнікі паступілі падобным чынам?
— Шмат дзе. Што тычыцца змаганьня супраць таталітарызму, каляніялізму і г.д., сучасная ўлада не зацікаўленая мэмарыялізаваць гэтыя месцы. Розныя прыватныя ініцыятывы, як у той жа Зэльве, натуральна, будуць сустракаць супраціў з боку ўлады. Сёньняшняя ўлада базуецца на каштоўнасьцях таталітарнай сыстэмы. Яна спэкулюе вельмі многімі каштоўнасьцямі, якія для пэўнай часткі насельніцтва зьяўляюцца каштоўнасьцямі, прыкладам, памяць пра Вялікую Айчынную вайну. Гэтая ўлада працягвае ўшаноўваць тую сыстэму, пераемнікам якой яна зьяўляецца. Некалькі дзён таму ў Менску я выпадкова знайшоў чацьвёрты помнік Фэліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму, гэтаму кату. Чатыры помнікі Дзяржынскаму пабудаваныя толькі ў Менску! У той жа час мы дагэтуль ня маем помнікаў Каліноўскаму, Касьцюшку і г.д. А любая ініцыятыва беларускіх патрыётаў нейкім чынам увекавечыць памяць айчынных герояў, таго ж антысавецкага змагара Расьціслава Лапіцкага пад Вялейкай, натуральна, выклікае жорсткую рэакцыю мясцовых уладаў. Там памятны крыж быў зьнесены. Гэтая ўлада будзе перашкаджаць усюды, таму што тады рушыцца яе ідэалёгія.
— Я нездарма задаў папярэдняе пытаньне. Вось жа Сяргей Дубавец у сваёй кнізе «Як?» піша, што калі не палітызаваць падзею, дык можна і памятны знак паставіць, і з уладай на месцы дамовіцца. А вам як бачыцца гэтая праблема?
— Я думаю, што з уладай можна дамовіцца толькі тады, калі ваш учынак уладзе не замінае. Улада гатовая пайсьці на кампраміс, каб увекавечыць нешта нязначнае для яе, але калі адчуе, што будуць падрэзаныя яе карані, яна ніколі на кампраміс не пойдзе! Больш за тое, я глыбока перакананы, што гуляць з гэтай уладай увогуле небясьпечна. Можна шмат прыкладаў прывесьці, калі наіўныя беларускія інтэлігенты і інтэлектуалы спрабавалі дастукацца да сэрца, да душы Аляксандра Лукашэнкі. Кожнаму, хто ішоў хоць на маленькі наіўны кампрамісік, на спробу дамовіцца, гэта пасьля адгукнулася вельмі і вельмі жорстка. Я ня думаю, што магчыма з гэтай уладай пра нешта дамаўляцца. Можна — па дробязях. Але мне здаецца, што трэба прынцыпова адстойваць свае пазыцыі, таму што любыя кампрамісы, любая гульня заканчваюцца. Можна так забыцца і згубіць разуменьне, што насамрэч адбываецца.
— Вячаслаў, памятаеце, у 1995 годзе ў Беларусі выйшлі газэты зь белымі плямамі. Вось і ў кнізе вашай кідаюцца ў вочы гэтыя белыя плямы. Чаму ўсё ж чытачы не пабачылі адрасоў свабоды, а толькі прачыталі пра іх?
— Гэта вельмі балючае для мяне пытаньне. Скажам так: мы ня справіліся з задачай ілюстраваць гэтую кніжку, знайсьці фатаздымкі. Вельмі сьпяшаліся. На пошукі здымкаў спатрэбілася б яшчэ шмат часу. Мы ў памяці ледзьве адшукваем многія падзеі, даты, імёны. А тут трэба было адшукаць архіўныя фота. Што тычыцца сучасных здымкаў. Вельмі многія адрасы свабоды, калі іх проста сёньня сфатаграфаваць, нічога ня скажуць чытачу. Ну што можа сказаць звычайны дзевяціпавярховік, у якім жыў у Горадні Аляксей Карпюк? Нічога. Такіх будынкаў тысячы па ўсёй Беларусі. Таму я сёньня, думаючы над перавыданьнем гэтай кнігі, усё ж схіляюся да таго, што трэба даваць старыя здымкі, хроніку.
— Як мне падаецца, адрасам свабоды цесна ў межах Рэспублікі Беларусь. Узяць, напрыклад, Вільню — там жа шмат што адбывалася, ужо ў пэрыяд найноўшай гісторыі.
— Ды ня толькі Вільню. Можна згадаць Прагу, дзе месьціцца сядзіба Радыё Свабода. Можна згадаць Брусэль і Стразбур, дзе рэгулярна ўздымаецца беларускае пытаньне, пытаньне пра правы чалавека ў Беларусі. Можна згадаць Лёндан — Беларускую бібліятэку-музэй айца Аляксандра Надсана. Сёлета ўвесну я быў у Нью-Ёрку, у будынку, дзе месьціцца Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне — гэта фантастычны адрас свабоды! Там, дарэчы, я са свім калегам Андрэем Пуцілам прэзэнтаваў наш фільм «Да волі! Да волі!» — пра падзеі 19 сьнежня 2010 году... Такіх адрасоў па сьвеце вельмі і вельмі шмат. Змаганьне беларусаў не замыкаецца Менскам, не замыкаецца межамі Беларусі.
— «Сто адрасоў Свабоды» — праект, які проста вымагае працягу. Ці адбудзецца гэты працяг, ці новыя адрасы наносяцца вамі на мапу свабоды?
— У прадмове да маёй кнігі Аляксандар Лукашук напісаў, што сьпіс адрасоў свабоды можна істотна працягнуць. І што 101-шы адрас — гэта тое месца, дзе чытач разгарнуў кнігу. Мы кнігай «100 адрасоў свабоды» падвялі рысу 30-гадовага змаганьня, а змаганьне працягваецца. Пачаўся новы этап. Сёньня ўзьнікае вельмі шмат новых альтэрнатыўных моладзевых структураў, палітычных арганізацый. І гэта новыя адрасы свабоды, і сёньня я якраз іх распрацоўваю, складаю сьпіс. Беларусам свабода ніколі ня звальвалася, як некаторыя лічаць, проста так на галаву. Так ці інакш за яе змаганьне было. Абавязак пісьменьнікаў, гісторыкаў, журналістаў — гэтае змаганьне зафіксаваць.

Сярод усіх адрасоў свабоды, якія трапілі ў кнігу, падказаных слухачамі адсоткаў 80Вячаслаў Ракіцкі

Чатыры помнікі Дзяржынскаму пабудаваныя толькі ў Менску! У той жа час мы дагэтуль ня маем помнікаў Каліноўскаму, КасьцюшкуВячаслаў Ракіцкі
— Шмат дзе. Што тычыцца змаганьня супраць таталітарызму, каляніялізму і г.д., сучасная ўлада не зацікаўленая мэмарыялізаваць гэтыя месцы. Розныя прыватныя ініцыятывы, як у той жа Зэльве, натуральна, будуць сустракаць супраціў з боку ўлады. Сёньняшняя ўлада базуецца на каштоўнасьцях таталітарнай сыстэмы. Яна спэкулюе вельмі многімі каштоўнасьцямі, якія для пэўнай часткі насельніцтва зьяўляюцца каштоўнасьцямі, прыкладам, памяць пра Вялікую Айчынную вайну. Гэтая ўлада працягвае ўшаноўваць тую сыстэму, пераемнікам якой яна зьяўляецца. Некалькі дзён таму ў Менску я выпадкова знайшоў чацьвёрты помнік Фэліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму, гэтаму кату. Чатыры помнікі Дзяржынскаму пабудаваныя толькі ў Менску! У той жа час мы дагэтуль ня маем помнікаў Каліноўскаму, Касьцюшку і г.д. А любая ініцыятыва беларускіх патрыётаў нейкім чынам увекавечыць памяць айчынных герояў, таго ж антысавецкага змагара Расьціслава Лапіцкага пад Вялейкай, натуральна, выклікае жорсткую рэакцыю мясцовых уладаў. Там памятны крыж быў зьнесены. Гэтая ўлада будзе перашкаджаць усюды, таму што тады рушыцца яе ідэалёгія.
— Я нездарма задаў папярэдняе пытаньне. Вось жа Сяргей Дубавец у сваёй кнізе «Як?» піша, што калі не палітызаваць падзею, дык можна і памятны знак паставіць, і з уладай на месцы дамовіцца. А вам як бачыцца гэтая праблема?
Улада гатовая пайсьці на кампраміс, каб увекавечыць нешта нязначнае для яе, але калі адчуе, што будуць падрэзаныя яе карані, яна ніколі на кампраміс не пойдзе!Вячаслаў Ракіцкі