Аляксей Паўлоўскі: «Я салідарны з прэзыдэнтам — не хадзіце на выбары»
28 жніўня не прагучаў у эфіры дзяржаўнага радыё перадвыбарчы выступ вылучэнца на дэпутацтва ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксея Паўлоўскага. Актывіст балятуецца па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 85. Замест выступу Паўлоўскага пракруцілі «Соловьиную песню» расейскага сьпевака Льва Лешчанкі.