Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце. Выступ Дыяны Касьцюковіч паказалі з купюрамі


Кандыдатка-сьпікер Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Берасьцейскай-Усходняй акрузе № 3 Дыяна Касьцюковіч апавяла «Свабодзе», што зьбіраецца падаць у суд на тэлерадыёкампанію «Брэст».

Падставай да гэтага яна называе тое, што па тэлебачаньні паказалі яе адцэнзураваны выступ:

«У выступе нічога пра байкот не было, было пра праграму партыі. Адзінае, што выйшла, што майго імя ў бюлетэні ня будзе, бо ў нас фальшывыя выбары. Аднак мяне абурае, што нашу заяву з патрабаваньнем не пускаць гэта ў эфір праігнаравалі. Яны парушылі маё права выступаць ці не выступаць. Я гэта ўспрымаю як асабістую абразу. Я гэтага не выбачаю, буду раіцца зь юрыстамі і падаваць у суд».

Сытуацыю вакол выступу Дыяны Касьцюковіч і ў сувязі з цэнзурай у дачыненьні да кандыдатаў АГП у іншых рэгіёнах пракамэнтаваў «Свабодзе» і кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька:

«Увесь гэты час улада казала, што апазыцыю не падтрымоўвае народ. Што нашыя ідэі непапулярныя. Што нас патрэбна насіць на руках. І што мы бачым? Разгубленасьць і няўпэўненасьць. Нашае пасланьне не пускаюць у эфір. Значыць разумеюць, што людзі гатовыя нас падтрымаць, прыслухацца да нашага голасу. Усё гэта сьведчыць, што кампанія „За сумленныя выбары без Лукашэнкі“ мае добрую перспектыву».

Раней Дыяна Касьцюковіч зьвярнулася ў Берасьцейскую тэлерадыёкампанію з просьбай ня ставіць яе зварот да выбарцаў. Кандыдатка адмовілася ад свайго эфіру, бо лічыць, што зь яго прыбралі галоўнае — заклік байкатаваць выбары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG