Назіральная рада па выкарыстаньні СМІ пры ЦВК разглядала выпадкі выкарыстаньня бясплатнага тэлевізійнага і радыёэфіру кандыдатамі ў дэпутаты для агітацыі за байкот выбараў.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік падвёў вынікі паседжаньня: «Агітацыя за байкот ня ўпісваецца ў рамкі перадвыбарнай агітацыі, і было б неразумна з боку дзяржавы, калі б яна арганізоўвала выбарчую кампанію, траціла на гэта вялікія сродкі, а потым давала магчымасьць апанэнтам выкарыстоўваць бясплатна эфірны час для агітацыі супраць гэтай дзяржаўнай падзеі, па сутнасьці, праводзіць антыдзяржаўную палітыку. Але байкот не забаронены законам. Можна агітаваць, аднак для гэтага бясплатны эфірны час давацца ня будзе».
Такім чынам, Лазавік прызнаў, што закон ня быў парушаны, агітаваць за байкот можна, але выбарчым заканадаўствам бясплатны эфірны час для гэтага не прадугледжаны.
Мікалай Лазавік таксама паведаміў, што ў большасьці акругаў дэбатаў паміж кандыдатамі ў дэпутаты ня будзе:
«Чамусьці тэледэбаты ня выклікалі захапленьня ў кандыдатаў, большасьць зь іх ня маюць намеру ўдзельнічаць у тэледэбатах. У некаторых акругах атрымліваецца, што адзін і жадаў бы паспрачацца, але іншыя не пагаджаюцца».
У Гомельскай вобласьці, напрыклад, знайшлося толькі некалькі акругаў, дзе ёсьць двое ахвотных паўдзельнічаць у дэбатах.