Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральная рада па кантролі за агітацыяй раіла цэнзураваць выступы кандыдатаў


Мацьвей Хатары
Мацьвей Хатары
Перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Бабруйску Мацьвея Хатары не прапусьцілі ў эфір на канал «Беларусь-2» паводле рашэньня Назіральнай рады па кантролі за захаваньнем парадку і правілаў правядзеньня перадвыбарчай агітацыі ў СМІ.

Як вынікае з афіцыйных паведамленьняў, Назіральная рада прызнала, што выступы чатырох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, імёны якіх не называюцца, не адпавядаюць выбарчаму заканадаўству. З запытам наконт гэтага ў назіральную раду зьвярнуліся тэлеканалы «Беларусь-2», «Сталічнае тэлебачаньне» і тэлерадыёкампанія «Магілёў».

Паведамляецца, што пасьля прагляду відэазапісаў выступаў сябры Рады пастанавілі: «Мэтай гэтых выступаў зьяўляецца агітацыя супраць удзелу ў выбарах, і пры гэтым кандыдаты ў дэпутаты адмаўляюцца балятавацца, фактычна ануляваўшы нададзены ім статус кандыдата ў дэпутаты».

У Бабруйскай Ленінскай акруговай камісіі № 78 на пытаньне, ці пазбаўлены статусу кандыдата ў дэпутаты Мацьвей Хатары, адказалі, што ніякіх папераў на гэты конт пакуль не атрымлівалі.

Вылучэнец на дэпутацтва ад АГП Мацьвей Хатары ў сваім выступе зьбіраўся заклікаць выбарцаў байкатаваць выбары, якія назваў фарсам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG