«Гомельскі гарадзкі выканаўчы камітэт афіцыйна заяўляе пра тое, што інфармацыя, разьмешчаная на беларускім партале Tut.by ад 6 жніўня 2012 года адносна мэра горада, непраўдзівая. Старшыня гарвыканкаму Піліпец Віктар Іванавіч пачынае выкананьне сваіх абавязкаў 7 жніўня 2012 года пасьля заканчэньня працоўнага адпачынку», — гаворыцца ў паведамленьні гарвыканкама.
Паводле TUT.by, магчымы арышт буйнога чыноўніка мог быць зьвязаны зь дзейнасьцю Упраўленьня камунальнай службы. Нібыта кватэры ў Гомелі разьмяркоўваліся сярод «патрэбных людзей» і сваякоў.
Аб прад’яўленьні Віктару Піліпцу якога-небудзь абвінавачання не пацьвярджаецца.