Пра тое, як «Саўка ды Грышка ладзілі дуду», мы ведаем са школьных урокаў сьпеваў. Але ці зайгралі нарэшце юныя дудары дзеля ўсеагульнай весялосьці, ці прагналі прэч нуду — пра тое народная песьня не паведамляе. Музычную эстафэту ад тых легендарных музыкаў спрытна падхапіў Лявон Вольскі.
— Лявон, якую эвалюцыю мусілі прайсьці Саўка ды Грышка, перш чым стаць героямі вашай перадачы?
— Звычайную беларускую эвалюцыю. Мае пэрсанажы нарадзіліся ў адной вёсцы, вучыліся ў беларускай школе. Потым халодная грамадзянская вайна разьвяла іх па розныя бакі барыкадаў: Рыгор зрабіўся сталым апазыцыянэрам, змагаром на пасадзе, які змагаецца-змагаецца, але вынікаў мала... Ён ужо прызвычаіўся змагацца, проста да самога працэсу змаганьня прызвычаіўся. Саўка ж звыкся з сядзеньнем у нейкай урадавай установе на дробнай намэнклятурнай пасадзе, яму даспадобы млявае калядзяржаўнае існаваньне з дробнымі хабарамі, у яго ёсьць лецішча, кватэрка. Праўда, з жонкай напружаныя адносіны, бо яна пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году пасьля абсалютна выпадковай адсідкі, як шмат хто зь менчукоў, якія выпадкова аказаліся паблізу падзеяў, перайшла на бок апазыцыі і заўзята канфліктуе з мужам. Вось такія ў мяне пэрсанажы. Дарэчы, гэта тыповая беларуская сытуацыя. Мне Зьміцер Вайцюшкевіч расказваў, што ходзіць ён з кімсьці ў адну лазьню, але кампанія такая, што пазьбягаюць гаварыць пра палітыку.
— Саўка і Грышка — гэта ідэйныя ворагі?
— Розныя бываюць у іх узаемастасункі. Бывала, што Саўка Грышку і ў міліцыю здаваў. Але яны, як ні дзіўна, прыяцелі, іх стасункі нават блізкія да сяброўства. Усё ж яны — сябры зь дзяцінства, а тое, што жыцьцё разьвяло іх на палярныя бакі — гэта ўжо іншыя абставіны. Іх зьвязвае дзяцінства, калі яны ладзілі дуду, той настальгічны час, хоць абодвум за сорак ужо гадоў. Саўка і Грышка — гэта ўсё ж два бакі аднаго цэлага.
— Лявон Вольскі бывае вельмі розным. Лірычным — у «Белай яблыні грому», грымотна-рокавым — у «Трох чарапахах». Напэўна, няпроста зьмяняць вобраз, нават галасы падрабляць у адной песьні, цягам адной хвіліны?
— Я здольны да пародыяў і да зьменаў вакальнай манэры. Проста спачатку цяжка вызначыцца з пэрсанажам. А калі пэўны настрой зададзены, то потым ісьці ў гэтай стылістыцы далей нескладана. Тут уплыў Высоцкага прысутнічае, бо ён таксама шмат пісаў пра тое, што адбылося сёньня, учора. Падобныя песьні — гэта як блог весьці, у сьвеце гэта называецца палітычны кабарэт. Гэта досыць актуальна і мусіць быць сьмешна, таму што калі мы сьмяемся, сваім сьмехам мы выганяем адмоўныя эмоцыі, якіх назапашана на некалькі дзесяцігодзьдзяў наперад. Калі мы сьмяемся, калі мы несур’ёзна да гэтага ставімся (па меры мажлівасьці), то зло навокал неяк драбнее, робіцца не такім сур’ёзным. І так можна калі не перамагчы, дык — наблізіцца да перамогі.
— Тэксты з «Саўкі і Грышкі» ня толькі слухаюцца, але і чытаюцца. Ці няма намеру выдаць іх асобным зборнікам?
— Мне падаецца, што гэтае мастацтва ня мусіць быць асобна ад музыкі, як у варыянце Высоцкага і Галіча.
— Галіч і Высоцкі чытаюцца і перавыдаюцца як паэты.
— Не, гэта ўсё ж ня тое. Тут мусіць быць рытмічная аснова, хоць прымітыўная, але мэлядыйная лінія. Што да выданьня... Цяпер ёсьць інтэрнэт, усё можна спампаваць, паслухаць онлайн. Ня бачу вялікага сэнсу ў папяровым варыянце. Усё і так вельмі даступна. Падчас Высоцкага і Галіча хадзілі па руках няякасныя запісы, так цяжка было разабраць асобныя словы. Цяпер — усё даступна, пакуль не забаранілі інтэрнэт.
— Некаторыя маналёгі Саўкі ды Грышкі як бы накладваюцца на матрыцы прызабытых савецкіх песьняў. Для Саўкі (Савелія) гэта выглядае натуральным, але чаму і патрыёту Рыгору выпадае гэткая самя доля?
— Таму што ўсе выйшлі з Савецкага Саюзу, нават тыя, каму цяпер 18-20 гадоў.
Карані нашай сыстэмы ў Савецкім Саюзе, які асабіста я, шчыра кажучы, зусім не люблю. Цяперашняя наша сытуацыя змагла зрабіцца такой, як яна ёсьць, толькі дзякуючы настальгіі народных масаў па тым, што калісьці хтосьці іх вёў, хтосьці паказваў дарогу, ня трэба было думаць, казалі што рабіць. А падчас кароткіх часоў дэмакратыі, адноснай дэмакратыі, трэба было круціцца, езьдзіць у Польшчу, нешта прадаваць, скалочваць нейкі бізнэс. Для народа гэта цяжка, бо трэба самому вырашаць процьму розных праблемаў, шукаць выйсьце з розных сытуацый. А тут усё проста — ты прыходзіш на працу, сядзіш там 8 гадзінаў, можаш нават нічога не рабіць, а табе заплоцяць твае 500 даляраў, ты паедзеш на дачу, папрацуеш, нешта ўкрадзеш на працы для гаспадаркі... Таму — не, я савецкія песьні не люблю. Вядома ж, Саўка і Грышка могуць прасьпяваць на матыў «И вновь продолжается бой», таму што ідзе «газавая вайна» паміж былымі рэспублікамі-сёстрамі.
— З вуснаў Саўкі натуральна гучыць трасянка. Сёньня зьявілася нямала прыхільнікаў гэтай моўнай зьявы, нават старшыня ТБМ Алег Трусаў лічыць яе прагрэсам. А якое ваша стаўленьне да трасянкі?
— Трасянка — гэта не цывілізаваная мова, мова людзей неадукаваных, якія ня хочуць вучыцца, якія ня здолелі вывучыць ні расейскую мову, ні беларускую мову. У мяне ёсьць хата ў вёсцы, там дарослыя людзі размаўляюць па-беларуску. На трасянцы размаўляе іншае пакаленьне — іхнія дзеці, якія ў горад пераехалі, першае пакаленьне гарадзкіх жыхароў. Яны адмаўляюцца ад беларускай мовы, таму што ў горадзе ж прынята па-расейску і трэба быць гарадзкімі. Калі трэба падкрэсьліць адмоўныя рысы — тупасьць альбо прастату — нейкага пэрсанажа, то можна выкарыстаць трасянку, але ня больш. У мяне і па-за «Саўкам ды Грышкам» ёсьць некалькі песень на трасянцы. Скажам, «Кум» — была такая споведзь гопніка, то там яна дарэчы.
— «Завідуйце, Масква, Пекін і Кіеў — да нас прыехаў Курманбек Бакіеў...». Праз гадоў дваццаць усе будуць пытацца: а хто такі Бакіеў? А гэта той, пра якога Вольскі песьню напісаў... Ці няма ў вас часам адчуваньня, што даводзіцца страляць з гарматы па вераб’ях?
— Я ўжо маю досыць сталы ўзрост і намагаюся не рабіць тое, што мне не падабаецца. Каб мне не падабалася, я б гэтым не займаўся — гэта па-першае. Па-другое, падобныя песьні — добра ў сэнсе практыкаваньняў, кшталтуецца рыфма і г.д. Я сам такога спрыту ад сябе не чакаў, што здолею раз на тыдзень пісаць хаця б такую просьценькую песеньку, без сур’ёзных аранжаваньняў, мэтафараў і г.д. Гэта як гімнастыка, і гэта прыдалося і ў асноўнай творчасьці.
— Сёлета вы атрымалі прэмію імя Васіля Быкава. Як вы лічыце, ці будзе створаны на належным узроўні музэй Быкава на лецішчы пісьменьніка ў Ждановічах?
— Досьвед паказвае, што наша дзяржава яшчэ не навучылася ў галіне культуры
нічога нармальнага рабіць. Мне падаецца, што пры гэтай уладзе нармальнага музэя Быкава ня будзе, усё роўна будуць нейкія недаказанасьці, пра Беларускі Народны Фронт, безумоўна, там ня будзе ніякіх згадак. Нейкае нягеглае ўсё атрымаецца, бо ёсьць забароненыя тэмы, ёсьць цэнзура. У гэтай сытуацыі трэба было дачакацца, як гэта ні сумна гучыць, пакуль пераможа дэмакратыя, а потым рабіць вуліцу Быкава, музэй Быкава. Вуліцу Быкава, безумоўна, дзесьці ў цэнтры сталіцы трэба рабіць, таму што ня мне вам казаць пра значнасьць Быкава для сусьвету наогул. Таму нават сьмешна, што ў Менску няма вуліцы Быкава. А выканкам сказаў: «Гэта не заплянавана. Вось музэй зробім — і нармальна».
— Днямі вы вярнуліся з фэстываю «Захід», што праходзіў у Львове. У нас падобныя імпрэзы амаль не адбываюцца. Ці шмат беларусаў трапляе на вашы замежныя выступы?
— Даволі шмат. Беларусы прыяжджаюць за мяжу проста па свабоду. Бо там абсалютная свабода на канцэрце — можна піць піва, размахваць бел-чырвона-белым сьцягам, дарэчы, усе вязуць сымболіку з сабой. Сьцягоў на «Західзе» было безьліч. Мы самі ўзялі адзін сьцяг і са сцэны ім памахалі... Распрыгоненасьць, свабода — гэта тое, чаго маладыя беларусы шукаюць на замежных канцэртах, бо на радзіме дзейнічае «чорны сьпіс», тут проста цемрашальства, неадпаведнае часу, у якім мы жывем. Але выйсьце заўсёды знойдзецца для творчага чалавека. Ня можа быць такога, што мы зайшлі ў дэпрэсію, сядзім і плачам. Гэта ўжо адзін раз праходзілі. Другі раз мы знайшлі выйсьце, зрабілі прэзэнтацыю «Крамбамбулі» ў Вільні, і на кожным канцэрце прыблізна каля 1000 чалавек было. Будзем працягваць у гэтым накірунку, пакуль тут немагчыма.
— Ці гучаць на замежных выступах песьні з «Саўкі ды Грышкі»?
— Я граю яшчэ такія маленькія акустычныя канцэрцікі, у тым ліку і ў Эўропе — у Бэрліне, у Беластоку, у Варшаве, у Празе. Там я граю некалькі песень, прыкладам знакаміты маналёг Саўкі, за які некалі прыпынілі эфір на адным інтэрнэт-партале. Таксама хіт — «Расея-зараза, ня хоча падзяліцца газам.» Калі я граю акустычна з дапамогай толькі аднаго гітарыста і драмэра, я заўсёды выконваю некалькі песень з гэтага праекту.

Цяперашняя наша сытуацыя змагла зрабіцца такой, як яна ёсьць, толькі дзякуючы настальгіі народных масаў па тым, што калісьці хтосьці іх вёў, хтосьці паказваў дарогу, ня трэба было думаць, казалі што рабіцьЛявон Вольскі

Наша дзяржава яшчэ не навучылася ў галіне культуры нічога нармальнага рабіць. Мне падаецца, што пры гэтай уладзе нармальнага музэя Быкава ня будзеЛявон Вольскі