Паводле каардынатара кааліцыі дэмакратычных сіл Магілёўскай вобласьці Юрыя Новікава, у машыне якога міліцыянты выявілі друкаваную прадукцыю, яе агулам было больш за 1500 асобнікаў.
Юрыю Новікаву інкрымінуецца распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. 28 жніўня ён павінен зьявіцца ў аддзел міліцыі для дачы тлумачэньняў. У міліцыю будзе выкліканая й прафсаюзная актывістка Галіна Лісіцына. Яна знаходзілася разам з Новікавым, калі міліцыянты выявілі друкаваную прадукцыю.