Акруговыя выбарчыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі 124 прэтэндэнтам на ўдзел у выбарчай кампаніі па абраньню дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня.
Гэтую лічбу назвала старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў вечаровай праграме БТ-1 «Панарама». Яна таксама сказала, што 7 кандыдатаў у дэпутаты, якіх зарэгістравалі акруговыя камісіі, адмовіліся ад удзелу ў далейшай гонцы.
Паводле спадарыні Ярмошынай, ужо сёньня стала вядома, што ёсьць як мінімум тры акругі, дзе зарэгістраваны толькі адзін прэтэндэнт на дэпутацкі мандат. Гэта азначае, што калі ЦВК не ўзнавіць кагосьці з прэтэндэнтаў у гэтых акругах, то выбары тут будуць безальтэрнатыўныя.
Сярод зарэгістраваных кандыдатаў 54% складаюць прадстаўнікі палітычных партыяў, паведаміла Лідзія Ярмошына.