Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь будзе абскарджваць дыскваліфікацыю Астапчук


Беларускі бок рыхтуецца абскардзіць рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту дыскваліфікаваць за ўжываньне допінгу чэмпіёнку Алімпійскіх гульняў 2012 года ў штурханьні ядра Надзею Астапчук.

Пра гэта паведамілі Белапан у Нацыянальным алімпійскім камітэце. Раней намесьнік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга заявіў, што ў яго ведамстве Астапчук па-ранейшаму разглядаюць як алімпійскую чэмпіёнку.

На думку прэсавага сакратара кіраўніка дзяржавы Паўла Лёгкага, спартсмэнку ня варта пазбаўляць ордэна Айчыны III ступені, якім яна была узнагароджана за залаты мэдаль у Лёндане.

Дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Аляксандар Ванхадла паведаміў, што НАДА і Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі правядуць уласнае расьсьледаваньне інцыдэнту.

Сама спартсмэнка выказала зьдзіўленьне выяўленьнем у яе арганізьме допінгу, паколькі усе спробы, узятыя да 30 ліпеня, былі адмоўнымі. Яна выказала некалькі вэрсій: гэта магло быць помстай за перамогу кідальнікаў молата Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага над Міжнародным алімпійскім камітэтам, які пазбавіў іх мэдалёў пэкінскай Алімпіяды; помстай з-за палітычнай сытуацыі ў Беларусі; рэалізацыяй пагрозы шантажу з боку аднаго з былых работнікаў фэдэрацыі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, допінг выяўлены ў яшчэ аднаго беларускага удзельніка Алімпійскіх гульняў у Лёндане. Яго прозьвішча не называецца, але гаворка не ідзе пра мэдалістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG