Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астапчук не аддасьць мэдаль да апошняга


Штурхальніца ядра Надзея Астапчук пакуль не вярнула ўзнагароду. Мэдаль будзе ў яе як мінімум бліжэйшыя тры тыдні, цягам якіх будзе весьціся ўнутранае расьсьледаваньне з удзелам Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва і Беларускай фэдэрацыяй лёгкай атлетыкі.

Сярод іншага ад спартоўкі патрабуецца здаць дыплём, алімпійскую ідэнтыфікацыйную карту і акрэдытацыю.

«Пакуль я чакаю, калі мы пачнём высьвятляць, што і чаму здарылася. І, паверце, вельмі ня хочацца думаць, што тут замешана нешта іншае, апроч спорту. Надзвычай крыўдна, калі спартоўцы будуць станавіцца нейкім расходным матэрыялам, якім можна вось так пакарыстацца і выкінуць на карысьць нейкіх іншых мэтаў. Асабіста я перакананая, што была абсалютна чыстая на Алімпійскіх гульнях, улічваючы нават тое, колькі кантроляў мы прайшлі. Ня хочацца верыць, што нехта вось так подла і непрыгожа на нас адыгрываецца, але, на жаль, такія сумныя думкі ўсё ж прыходзяць», — заявіла Астапчук «Свабодзе».

Як удакладняе дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Беларусі Аляксандар Ванхадла, агенцтва сумесна зь Беларускай фэдэрацыяй лёгкай атлетыкі пачынае ўласнае расьсьледаваньне факту парушэньня алімпійскай хартыі з боку Надзеі Астапчук. Паралельна сваё ўласнае расьсьледаваньне будзе весьці і Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі. Па заканчэньні 21 дня беларускі бок мусіць вызначыць, адкуль гэты прэпарат трапіў у арганізм атлеткі. Пасьля гэтага Астапчук і яе трэнэр могуць падаваць сустрэчны пазоў да Міжнароднага алімпійскага камітэту.

Як паказвае досьвед малатабойцаў Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага, гэтаксама пазбаўленых узнагародаў па выніках Пэкіну-2008, высьвятленьне адносінаў можа зацягнуцца — атлетам запатрабаваліся 2 гады, каб даказаць сваю невінаватасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG