Гэта адбылося праз двое сутак пасьля афіцыйнага завяршэньня пошукава-выратавальных працаў. Паводле іранскага агенцтва ІРНА, абодва выратаваныя — у добрым стане.
Паводле афіцыйных дадзеных, ахвярамі землятрусу сталі ня менш 306 чалавек, пацярпелі больш за 3 тысячы, тысячы — засталіся без прытулку.
Улады Ірана спачатку адмовіліся ад дапамогі з-за мяжы, якую прапаноўвалі розныя старны, у тым ліку Злучаныя Штаты, у якіх няма з Іранам дыпламатычных адносін. Аднак у панядзелак віцэ-прэзідэнт Ірана Махамад Рэза Рахімі заявіў, што «ў існых абставінах Іран гатовы прыняць замежную дапамогу ахвярам землятрусу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Улады Ірану зьнізілі колькасьць ахвяр землятрусу
Як заявіў журналістам міністар унутраных спраў краіны Махамад Найджар, колькасьць ахвяр і пацярпелых аказалася ніжэй, чым заяўлялася раней. Паводле яго даных, загінулі 227 чалавек, пацярпелі 1380.