Узьнік канфлікт, які перарос у бойку, у судырэктара «Беларускага дому» Зьмітра Бародкі быў зламаны нос, у журналіста сайту charter97.org Івана Мяжуя была разьбітая галава і зламаны палец.
Марыюш Мрозэк, прэсавы прадстаўнік камэнданта паліцыі Варшавы, у сувязі з гэтым канфліктам паведаміў нашаму радыё наступнае.
Мрозэк: Гэты інцыдэнт меў месца ўчора неўзабаве пасьля 12-й гадзіны. Пачаткова пляцоўкай карысталася група мужчын, якія гулялі там у мяч. Яны павінны былі гуляць да 12-й гадзіны, а пасьля 12-й гэтай пляцоўкай мелі карыстацца замежнікі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Спачатку ўзьнікла слоўная спрэчка паміж тымі двума групамі. Палякі яшчэ не хацелі пакінуць пляцоўкі, яны хацелі гуляць даўжэй. Гэтая сварка хутка ператварылася ў бойку пасьля таго, як адзін мужчына ўдарыў грамадзяніна Беларусі. Паліцыянты, як толькі даведаліся аб гэтым здарэньні, адразу прыбылі на месца. Тым часам група палякаў пакінула гэты аб’ект. Двух грамадзянаў Беларусі завезьлі ў шпіталь, каб аказаць ім мэдычную дапамогу. На шчасьце, яны не атрымалі сур’ёзных траўмаў. Паліцыянты хутка высьветлілі асобы мужчын, якія прынялі ўдзел у інцыдэнце, і некалькі гадзінаў пазьней яны затрымалі трох удзельнікаў інцыдэнту, а сёньня ў 7 гадзін раніцы — чацьвёртага. Гэта жыхары Варшавы, ва ўзросьце ад 22 да 32 гадоў. На дадзены момант паліцыянты вядуць сьледзтва ў справе гэтай бойкі.
Радыё Свабода: Хто паводле сьледчых паліцыі пачаў бойку, хто вінаваты ў ёй?
Мрозэк: Паводле інфармацыі, якую мы маем на гэты момант, спачатку была слоўная спрэчка, значыць, сытуацыя, у якой былі шанцы не пагоршыцца, калі б мужчыны, якія раней гулялі ў мяч, пакінулі пляцоўку. Але сытуацыя зрабілася вельмі сур’ёзнай, калі адзін з мужчын ударыў замежніка і пачалася бойка.
Радыё Свабода: У паведамленьнях пра гэты інцыдэнт гаварылася, што грамадзяне Польшчы зрывалі беларускія сьцягі, якія беларусы павесілі на агароджы... Ці ня думаеце, што гэтая бойка магла ўзьнікнуць і на нацыянальнай аснове?
Мрозэк: Усе абставіны будуць намі дакладна высьветленыя. На дадзены момант нічога не паказвае, што гэты канфлікт мог узьнікнуць на нацыянальным тле. Пачатак канфлікту — гэта сварка пра тое, каму гуляць на пляцоўцы.
Інцыдэнт мы папрасілі пракамэнтаваць таксама Зьмітра Бародку.
Бародка: Я лічу, што гэта звычайны бытавы канфлікт, які пагражаў перарасьці ў міжнацыянальны, бо пасьля пачатку бойкі з польскага боку пачаліся крыкі «беларускія курвы». Было парвана некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, пацярпелі журналісты, ну і мне трохі дасталася. Я, як арганізатар, мусіў разьвязваць гэты канфлікт і ўплываць на абодва бакі.
Радыё Свабода: Ці не было ўчора правакацый з боку беларускіх ўдзельнікаў?
Бародка: Ну як можна правакаваць? Зразумела, людзі абураліся, што ім не давалі пагуляць у іх законны час. Мы некалькі разоў зьвярталіся да старэйшага гэтай групы, прасілі яго вызваліць футбольнае поле. Ён ніяк не рэагаваў. Потым мы зьвярнуліся да адміністрацыі гімназіі, у якой было замоўленая поле, прадстаўнік адміністрацыі зьвярнуўся да польскіх футбалістаў, і пачуў у свой адрас абразу. Пасьля таго, як мы сказалі гэтым хлопцам, што вымушаныя выклікаць паліцыю, канфлікт перарос у больш вострую фазу.
Журналіст Белсату Алесь Залеўскі быў сьведкам учорашняга інцыдэнту. На пытаньне наконт магчымай міжнацыянальнай, міжэтнічнай подбіўкі канфлікту ён адказаў:
«Я ня ўпэўнены, што радыкальныя варшаўскія псэўдазаўзятары не аблаялі б гэтак жа прадстаўнікоў любога іншага няпольскага этнасу, калі б зь імі адбыўся канфлікт».

Паліцыянты хутка высьветлілі асобы мужчын, якія прынялі ўдзел у інцыдэнце, і некалькі гадзінаў пазьней яны затрымалі трох удзельнікаў інцыдэнту, а сёньня ў 7 гадзін раніцы — чацьвёртага..

Я лічу, што гэта звычайны бытавы канфлікт, які пагражаў перарасьці ў міжнацыянальны, бо пасьля пачатку бойкі з польскага боку пачаліся крыкі «беларускія курвы». Было парвана некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў