Улаф Скуг, старшыня Камітэту ЭЗ у пытаньнях палітыкі і бясьпекі, сказаў пасьля пасяджэньня камітэту ў справе беларуска-швэдзкага дыпляматычнага канфлікту, што гэты канфлікт паўплывае на рашэньне Эўразьвязу адносна візавых і эканамічных санкцый супраць Беларусі, якое мае быць прынятае да канца кастрычніка сёлета.
У прыватнасьці, Улаф Скуг заявіў журналістам:
«Усе прысутныя на пасяджэньні моцна падтрымалі Швэцыю, яны таксама падтрымалі заяву высокай прадстаўніцы Кэтрын Эштан, якая выказала глыбокую занепакоенасьць выдварэньнем амбасадара Швэцыі зь Менску.
Цягам некалькіх наступных дзён будзе перададзены вельмі выразны мэсыдж амбасадарам Беларусі ў краінах-сябрах Эўразьвязу, у якім мы выкажам поўную салідарнасьць са Швэцыяй у гэтым пытаньні.
Усе на пасяджэньні пагадзіліся, што цяперашняя сытуацыя не датычыць толькі Беларусі і Швэцыі, але яна датычыць адносінаў Беларусі з усім Эўразьвязам. У бліжэйшыя месяцы мы будзем разглядаць абмежавальныя захады Эўразьвязу адносна Беларусі. Як ведаеце, наяўнасьць палітычных вязьняў, перасьлед грамадзянскай супольнасьці і адсутнасьць дэмакратыі ў Беларусі зьяўляюцца вырашальнымі чыньнікамі ў нашых абмежавальных захадах супраць гэтай краіны. Безумоўна, пастанова Беларусі зачыніць швэдзкую амбасаду будзе мець уплыў на наш разгляд гэтых захадаў, уключна з узроўнем палітычных кантактаў зь Беларусьсю.»
Улаф Скуг сказаў, што Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі не абмяркоўваў адкліканьня эўрапейскіх амбасадараў зь Менску.