Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч падпісаў моўны закон


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі, які дае афіцыйны статус расейскай мове ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прыняты 3 ліпеня парлямэнтам Украіны закон выклікаў пратэсты ў цэнтры і на захадзе Ўкраіны і падтрымку на ўсходзе і поўдні краіны.

Паводле закону расейская мова атрымлівае статус рэгіянальнай там, дзе яна родная як мінімум для 10% насельніцтва, а гэта 13 з 27 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Украіны. Акрамя істотнага пашырэньня сфэры выкарыстаньня расейскай мовы, закон таксама прадугледжвае ўмацаваньне пазыцый моў нацыянальных меншасьцяў.

Напярэдадні Януковіч правёў сустрэчу з прадстаўнікамі ўкраінскай інтэлігенцыі, на якой абмяркоўваліся праблемныя пытаньні закону аб мовах.

Як паведамляе прэс-служба, кіраўнік дзяржавы даручыў Кабінэту міністраў стварыць працоўную групу з прыцягненьнем грамадзкасьці, вядомых дзеячоў адукацыі, навукі і мастацтваў, вядучых спэцыялістаў у моўных пытаньнях для распрацоўкі і ўнясеньня сыстэмных прапаноў па ўдасканаленьні заканадаўства аб парадку прымяненьня моў ва Ўкраіне.

«Мэтай дзейнасьці стваранай рабочай групы зьяўляецца забесьпячэньне ўсебаковага разьвіцьця і функцыянаваньня ўкраінскайа мовы ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, гарантаваньне свабоднага разьвіцьця, выкарыстаньня і абароны ўсіх родных моў грамадзян Украіны, выкананьне абавязаньняў, узятых паводле міжнародных дамоваў у гэтых пытаньнях, і далейшае ўкараненьне эўрапейскіх стандартаў у гэтай сфэры», —гаворыцца ў паведамленьні.

Аб гэтым інфармуе «РИА Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG