Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны адмовілася скасаваць моўны закон


Мітынг у Кіеве ў абарону ўкраінскай мовы, 30 ліпеня
Мітынг у Кіеве ў абарону ўкраінскай мовы, 30 ліпеня

Вярхоўная Рада не падтрымала ні адзін з чатырох праектаў пастановаў, якімі прапаноўвалася адмяніць прыняты раней закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі. Сёньня ва Ўкраіне стартавала перадвыбарчая кампанія.

3 ліпеня Вярхоўная Рада 248 галасамі прыняла закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі, што значна пашырае сфэру прымяненьня расейскай мовы. Аўтары законапраекту – дэпутаты фракцыі Партыі рэгіёнаў Вадзім Калесьнічэнка і Сяргей Ківалаў.

Падчас галасаваньня тысячы прыхільнікаў украінскай мовы пікетавалі будынак Вярхоўнай Рады. Дэманстранты застаюцца ля будынка Рады і пасьля адмовы дэпутатаў скасаваць моўны закон.

Вярхоўная Рада Ўкраіны сабралася сёньня на пазачарговую сэсію. У парадку дня – зьмены ў бюджэт, пагадненьне аб зоне свабоднага гандлю ў рамках СНД, новыя сацыяльныя ініцыятывы. Аднак, на думку экспэртаў, асноўнымі будуць пытаньні вакол старшыні Рады і, магчыма, канчатковае прыняцьце «моўнага» законапраекту, які да гэтага часу не падпісаны. Гэта можа стаць асновай пачатку парлямэнцкай перадвыбарнай кампаніі, якая афіцыйна стартавала сёньня.

Выбары дэпутатаў Вярхоўнай Рады адбудуцца 28 кастрычніка.

Прадстаўнікі Аб'яднанай апазыцыі першымі сабраліся на зьезд «Бацькаўшчыны», які вылучыць кандыдатаў у дэпутаты. На яго прыбылі больш за тры з паловай тысяч дэлегатаў. Зьезд прыняў рашэньне, што перадвыбарчы сьпіс «Бацькаўшчыны» ўзначаліць яе лідэр, экс-прэм'ерка Ўкраіны Юлія Цімашэнка, якія адбывае 7-гадовы тэрмін пакараньня за перавышэньне службовых паўнамоцтваў.

Ад штаб-кватэры партыі ў Кіеве дэлегаты зьезду рушылі калёнай да будынка Вярхоўнай Рады, дзе сёньня на пазачарговай сэсія парлямэнту апазыцыя паспрабавала адмяніць законапраект "Аб прынцыпах дзяржаўнай моўнай палітыкі". Калёна маніфэстантаў скандавала: "Юлі – волю!", "Украіне – родную мову".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG