Толькі праз чатыры дні ад пачатку Алімпійскіх гульняў у скарбонцы зборнай Беларусі зьявілася першая ўзнагарода — неспадзяваны нават для спэцыялістаў бронзавы мэдаль на рахунку цяжкаатлеткі, яшчэ ўчорашняй юніёркі Марыны Шкерманковай. А вось у астатніх дысцыплінах беларусы па-ранейшаму ня радуюць. Вялікім расчараваньнем для заўзятараў стаў выступу алімпійскай футбольнай каманды, якая мела добрыя шанцы прайсьці групавую стадыю, але бязвольна саступіла супернікам з Эгіпту.
Нягледзячы на першы посьпех у Лёндане, славуты беларускі штангіст Леанід Тараненка прагназуе, што для беларускіх цяжкаатлетаў Алімпіяда будзе правальная. На яго думку, больш такіх неспадзяванак, як у выпадку з глыбачанкай Марынай Шкерманковай, чакаць няма ад каго:
«Падобна, што ўсё, бо ў мяне інфармацыя, што ў Рыбакова траўмаваная нага. Але калі ў Арамнава хапіла сьмеласьці адмовіцца ехаць на Алімпіяду траўмаваным, то Рыбакоў паехаў. Вучань галоўнага трэнэра — чаму ж не пракаціцца турыстам? Паглядзім, можа, гэта і няправільная інфармацыя. Зрэшты, калі ў Рыбакова чалавек пяць „забараніць“, то, можа, ён якісьці мэдаль і атрымае. Шкада Новікаву — відаць, што Насьця была гатовая, сур’ёзна падышла да Алімпіяды, на трэніроўках, я ведаю, дэманстравала сур’ёзныя вынікі, і тэхніка выдатная. Вядома, не без недахопаў, як у кожнага, больш бы стабільнасьці. А ўвогуле шкада, што ўсё як наперакасяк. Была цяжкая атлетыка, пад якую заплянавалі два ці нават тры мэдалі. І ўва што ўсё ператварылі? Кожны алімпійскі цыкль былі чэмпіёны, прызэры, пачынаючы ад Шарыя. Усё ішло нармальна ад 1976 году».
Рассыпаліся ілюзіі тысяч футбольных заўзятараў. Нават нічыя з Эгіптам давала беларусам пуцёўку ў плэй-оф алімпійскага турніру, аднак выхаванцы Георгія Кандрацьева прайгралі па ўсіх паказчыках — 1:3. Спартовы аналітык Уладзімер Даўжэнка не выключае, што суперніка папросту недаацанілі:
«Адпачатку, калі пралічвалі варыянты, была небясьпека выхаду на Гішпанію, іншых. Але гішпанцы праваліліся — здавалася, што можам нават да паўфіналу дацягнуць, далібог. Але я ўвесь час баяўся хлопцаў з Эгіпту. Яны насамрэч магутныя, любога зьвернуць, апроч хіба бразыльцаў. Зрэшты, і бразыльцаў маглі даціснуць. Так што было ня так усё проста, як падавалася пасьля гульні з новазэляндцамі — хоць у выніку і нічыя, але эгіпцяне 7:1 павінны былі выйграць. То бок нерастрачаны запас застаўся, ён павінен быў недзе вылезьці. І вылез на нас. Калі казаць, мяне іншы варыянт уразіў — выступ Брэсана. Кандрацьеў спэцыяльна ўзяў Брэсана чыста на Бразылію, і гэты ход „стрэліў“. Але ўвогуле, мне падаецца, каманда ж мёртвая. Сэнэгал, Гандурас нашмат прыемней глядзяцца. Гэта маё меркаваньне, бо я ж не Навіцкі — вялікі мэтр футболу. Тым ня меней так гэта бачу».
Былы футбаліст, у нядаўнім мінулым галоўны трэнэр моладзевай зборнай Беларусі Юрый Шуканаў прычыны няўдач бачыць у састарэлым падыходзе да тактыкі, калі футбалістам загадзя прапісваецца гульня «другім нумарам»:
«Што ж, аказалася, што Эгіпет — каманда ўсё ж цікавейшая. А наша каманда, якая насамрэч умее толькі абараняцца, у сытуацыі, калі трэба гульню разьвярнуць, нічога ня можа прапанаваць. Нават калі ты здольны гуляць толькі „другім нумарам“, то ўсё роўна наступае момант, калі трэба гуляць першым. Нашы ня здолелі. І вось гэта — самая вялікая праблема зборнай. Я б не сказаў, што каманда бязвольная, таму што самі па сабе хлопцы насамрэч валявыя. Проста ў іх не закладзены важны стэрэатып гуляць першым нумарам, у іх няма стэрэатыпу мяч кантраляваць. Дый адкуль ён мог узяцца, калі яны вось так гуляюць ужо два гады? А Эгіпет — вельмі прыстойная каманда: і тэхнічная, і хуткая, і разнастайная. Таму ўсё збольшага заканамерна. Ня ведаю, я дык досыць скептычна стаўлюся да ўсяго гэтага...»
Такім чынам, камандзіроўка алімпійскай зборнай у Вялікую Брытанію аказалася нашмат карацейшая, чым плянавалася адпачатку. І, як кажа футбольны агент Мікалай Корбут, відавочна, што па вяртаньні традыцыйна пачнецца пошук вінаватых:
«Ну, калі так кепска выступілі, то хто вінаваты? Не заўзятары ж — футбалісты, Кандрацьеў. Хтосьці ж езьдзіў, глядзеў, як гуляе Эгіпет, як гуляе Новая Зэляндыя. Відаць, трэба было больш уцямна сказаць: хлопцы, удзяліце ўвагу такім і такім ключавым футбалістам. Такое адчуваньне, што нічога сказана не было. Чыясьці ж была памылка. Таксама ня згодны з ківаньнем на фізычныя кандыцыі. Чаго тады ўвогуле ехалі, калі адчувалі, што фізычна ня можаце вытрымаць два таймы? Гэта тое самае, што я прыйду на працу і скажу: шэсьць гадзін яшчэ магу адпрацаваць, а восем — ну ніяк. Ці як той казаў: да 60 далічыць магу, а калі больш, то засну. Тут, напэўна, псыхолягі недапрацавалі. Пра трэнэраў я ўжо маўчу. Працу трэнэраў няхай ацэньваюць спэцыялісты, якія там дапамагалі — Кавалевіч, трэнэр брамнікаў, іншыя. Але хай цяпер не шукаюць вінаватага, а як прыедуць у Беларусь, выступяць перад заўзятарамі, шчыра прызнаюцца ў прычынах сваіх недапрацовак».
Зрэшты, пакуюць чамаданы і беларускія прадстаўнікі іншых відаў спорту, якія так і ня здолелі прадэманстраваць годныя вынікі. Спадзяваньні на 25 алімпійскіх узнагародаў робяцца ўсё больш расплывістымі.