Пра гэта Статкевіч паведаміў у лісьце сваёй жонцы Марыне Адамовіч.
Статкевіч таксама паведаміў, што кіраўніцтва магілёўскай турмы паабяцала больш не прапаноўваць напісаць прашэньне аб памілаваньні.
«Ён напісаў, што настаяў, каб кіраўніцтва турмы дало яму абяцаньне «больш ніколі нават не гаварыць пра „памілаваньне“, бо, па-першае, яго пазыцыя вядомая і ня зьменіцца. Па-другое, гэта дрэнны для яго знак, бо кожны раз пасьля адмовы „папрасіцца“ ў яго пачынаюцца праблемы з насоўкамі, біркамі, суседзямі, што цягне за сабой пакараньне», — сказала Адамовіч БелаПАНу.
У той жа час Статкевіч заклікаў з разуменьнем ставіцца да тых, хто напісаў прашэньне аб памілаваньні. «Але розныя людзі, розныя сытуацыі, розная адказнасьць. У мяне яна найбольшая, улічваючы маё „кандыдацтва“. Я не асуджаю нікога з тых, хто „папрасіў“, прашу не асуджаць іх нікому, буду шчыра рады, калі яны выйдуць на волю, але сам „прасіцца“ не зьбіраюся. І ніякія СІЗА і „рэжымы“ тут нічога не мяняюць», — напісаў палітык.
Мікола Статкевіч — кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Затрыманы 19 сьнежня 2010 году пасьля акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх.
26 траўня 2011 г. судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.
Са студзеня 2012 году Статкевіча перавялі ў крытую Магілёўскую турму як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму і вязьня, які ня стаў на шлях выпраўленьня.