Спадарыня Алена, выйшаўшы зь вязьніцы, пацьвердзіла, што муж напісаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі. У прашэньні Сяргей напісаў адзін радок: «Прашу мяне памілаваць».
Як паведаміла «Свабодзе» Алена Каваленка, прашэньне аб памілаваньні муж напісаў пад ціскам супрацоўнікаў калёніі. Гэты ціск пачаўся, калі ён быў у карцэры, дзе ўмовы ўтрыманьня былі невыносна цяжкія. «Яго кінулі ў камэру, у якой, каб сагрэцца, даводзілася рабіць пастаянна фізычныя практыкаваньні. «Па некалькі разоў на дзень да яго прыходзілі турэмшчыкі й патрабавалі прашэньня і пакаяньня», — заяўляе Алена Каваленка.
«Што ён пабіў амапаўцаў, што ён зьдзейсьніў хуліганскі ўчынак, а не палітычную акцыю. На гэта Сяргей адназначна сказаў, што пісаць ня будзе, бо ён зьдзяйсьняў палітычны акт, каб узьняць дух вольных беларусаў. Потым яны самі прадыктавалі, што ўжо ня трэба было ніякага пакаяньня, што трэба проста напісаць прашэньне на імя прэзыдэнта. Ён напісаў паўтара радкі: „Прашу вас мяне памілаваць“. Ён сказаў, што ўспомніў словы Зянона Станіслававіча, што ня трэба гуляць у гульні з катам. Ціснулі дзецьмі, зразумела. Сяргей дужа непакоіцца за сына. І гэта сама балючае ягонае месца, на якое яны націснулі».
Паводле спадарыні Алены, Сяргей казаў і пра тое, што супрацоўнікі калёніі дакаралі яго, што без прашэньня іх пазбаўляюць розных даплат. Прашэньне аб памілаваньні Сяргей напісаў 25 чэрвеня. Алена Каваленка працягвае:
«Адміністрацыя калёніі гарантавала, што ён выйдзе яшчэ да трэцяга ліпеня і пойдзе да жонкі і дзяцей. Мінуў месяц, але нічога не зьмяняецца. Зразумела, тым людзям надта цяжка верыць, і верыць нельга, бо ад іх нічога не залежыць. Ад іх таго патрабуюць. Іх можна хіба пашкадаваць, бо яны слабыя людзі, якія залежаць ад сыстэмы».
Ці не шкадуе Сяргей аб тым, праз што яму давялося прайсьці і цяпер усё ж напісаць прашэньне аб памілаваньні?
«Ён шкадуе, што прыпыняў галадоўку ў СІЗА № 2. Вось пра гэта сапраўды шкадуе. У яго было адчуваньне, што яго маглі вызваліць, бо тады ціск зьмяншаўся, і калі б ён не саступіў, то тады б мог быць на волі. Цяпер у яго шэсьць парушэньняў. Статус злоснага парушальніка. Іх яны зрабілі літаральна за паўтара месяца. Усё гэта падганялася пад амністыю, каб ён ня трапіў пад яе. Сёньня гэта проста парушэньні, а заўтра гэта новая крымінальная справа, і твой тэрмін можа працягвацца да бясконцасьці».
Алена Каваленка заяўляе, што падтрымлівае мужа, што ён напісаў прашэньне аб памілаваньні:
«Дай бог, каб гэта паспрыяла таму, каб ён хутчэй выйшаў. Ён патрэбны больш
сям’і, дзецям, грамадзтву на волі. Зразумела, што героямі не выпускаюць. Ім трэба спачатку чалавека дыскрэдытаваць. Зрабіць выгляд, што яны яго так ці інакш зламалі. Хоць гэта ня так. Сяргей казаў, што яму дужа цяжка ўсё гэта далося. Цяпер ён разумее, што галоўнае ў жыцьці — гэта сям’я. Час праходзіць. Дачка яго не пазнала. Сыну вельмі цяжка».
Алена Каваленка зазначыла, што ў мужа сур’ёзныя праблемы са здароўем. Баляць пячонка й селязёнка. Лекі, якія прывезьлі ў калёнію на спатканьне, перадаць не дазволілі. Не дазволілі, паведаміла спадарыня Алена, і аддаць трыццаць кіляграмаў харчоў — толькі пяць садавіны ды гародніны. Патлумачылі тым, што ён злосны парушальнік. У калёніі ў Сяргея не складаюцца адносіны з начальнікам атраду, зазначыла Алена Каваленка.
Алена Каваленка прабыла з мужам на спатканьні трое сутак. Разам зь ёй і бацькам увесь гэты час прабыў старэйшы сын Валянцін. Адны суткі бачыліся са зьняволеным актывістам ягоныя бацька, брат і меншая дачка Віка. Першымі пра тое, што Сяргей напісаў прашэньне аб памілаваньні 25 ліпеня, паведамілі бацька й брат Сяргея Каваленкі, калі выйшлі са спатканьня.

Зразумела, што героямі не выпускаюць. Ім трэба спачатку чалавека дыскрэдытаваць ...