Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Каваленка напісаў прашэньне аб вызваленьні


Бацька палітвязьня Сяргея Каваленкі – Аляксандар Васільевіч
Бацька палітвязьня Сяргея Каваленкі – Аляксандар Васільевіч

У Магілёўскай папраўчай калёніі № 19 з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам спаткаліся бацька Аляксандар Васільевіч і брат Віталь. Бачыліся яны са зьняволеным адны суткі.

Як паведаміў Аляксандар Каваленка, статус злоснага парушальніка рэжыму ягоны сын атрымаў за тое, што ня ў час лёг на ложак і адмовіўся мыць прыбіральню. Сярод асуджаных прыбіраць прыбіральню лічыцца зьняважлівай працай, таму ён адмовіўся яе выконваць.

На пытаньне пра прашэньне аб памілаваньні Аляксандар Каваленка адказаў, што сын напісаў толькі адзін радок: «Прашу вызваліць мяне». Паводле спадара Аляксандра, сын не прызнаў сваёй віны. Адміністрацыя прапаноўвала напісаць прашэньне аб памілаваньні прыкладна месяц таму. Палітвязень не спадзяецца на хуткае вызваленьне, бо для гэтага трэба хадайніцтва адміністрацыі калёніі. «А яго Сяргей не чакае, бо яго зрабілі злосным парушальнікам», — зазначыў Аляксандар Каваленка.

У калёніі не прынялі лекаў для Сяргея Каваленкі, якія прывезьлі родзічы. Сказалі дасылаць пасылкай. Супраць гэтага, паводле родзічаў, выступіў начальнік мэдычнай часткі калёніі.

У калёніі працягваецца спатканьне палітвязьня з жонкай Аленай і сынам Валянцінам. Яно скончыцца 27 ліпеня. Меншую дачку Сяргея Каваленкі Віку з спатканьня забралі з сабой брат і бацька. Паводле іх, ёй цяжка знаходзіцца з бацькам ва ўмовах калёніі. Пакуль родзічы гаварылі з журналістамі, малая капрызіла.

Брат палітвязьня Віталь зь меншай дачкой Сяргея Каваленкі Вікай
Брат палітвязьня Віталь зь меншай дачкой Сяргея Каваленкі Вікай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG