Такую інфармацыю, атрыманую з сацыяльных сетак, разьмясьціў таксама ў Фэйсбуку фатограф Антон Матолька.
«Сама яна з Івянца, і адна зь першых убачыла і сфатаграфавала мядзьведзікаў, потым накіравала здымкі Антону Сурапіну», — цытуе Антон Матолька дасланае яму паведамленьне з адной з сацыяльных сетак. Антон кажа, што пакуль не ўдалося знайсьці пацьвярджэньня гэтай інфармацыі.
Маці Антона Сурапіна сказала, што ня ведае Кацю Скурат.
Прадстаўнік КДБ Артур Стрэх сказаў карэспандэнту «Свабоды», што там гэтую інфармацыю не камэнтуюць. Ён адмовіўся яе пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць.