Пра гэта піша брытанская Daily telegraph.
Генэральны пракурор, былы кіраўнік іранскай выведкі, не назваў канкрэтныя імёны, але яго заява прагучала ў адказ на пытаньне журналістаў пра Лэйлу Хатамі, выканаўцу ролі ў стужцы «Развод», якая заваявала мноства ўзнагарод сёлета, у тым ліку і Оскар за найлепшы замежны фільм.
Нядаўна намесьнік шэфа паліцыі Ірану Бахман Каргар выказаў абурэньне зьнешнім выглядам Лэйлы Хатамі падчас канскага кінафэстывалю ў мінулым месяцы. Хаця акторка была ў хустцы і доўгай спадніцы, але мела макіяж, адкрытую шыю і паціскала рукі мужчынам.
«Як можна дазваляць сабе такія паводзіны пасьля нашай рэвалюцыі?» — задаў рытарычнае пытаньне спадар Каргар, параўнаўшы выгляд суайчыньніцы ў Канах з адпаведным мусульманскаму канону выглядам акторкі з Босьніі.
Аднак пакуль не зразумела, ці распаўсюджваецца забарона менавіта на Хатамі, якая ў ліпені прыехала на міжнародны кінафэстываль у Карлавых Варах, каб атрымаць прэмію за яе ролю ў стужцы «Апошні крок».
Іншай акторцы, Фатэмэ Мутамэд-Ар’я, было забаронена пакідаць Іран з-за яе «палітычнай дзейнасьці», яна вядомая прыхільніца былога кандыдата ў прэзыдэнты Мір-Хусэйна Мусаві, які адбывае турэмнае зьняволеньне.
Тым ня менш забарона была ўведзеная пасьля таго, як акторка зьявілася на фэстывалях у Канах і ў Таорміне ў 2010 годзе ў адкрытай кароткай спадніцы.
Самай вядомай іранскай акторкай, якой забаронены выезд за мяжу, зьяўляецца Гульшыфтэ Фарахані, якая зьявілася часткова аголенай у стужцы, зьнятай у 2008 годзе ў Галівудзе разам з Леанарда ды Капрыё.
Калі пасьля гэтага ёй дазволілі пакінуць Іран, яна зьнялася голай для ілюстраванага дадатку да Le Figaro на знак пратэсту супраць ісламскага дрэс-коду для жанчын. Пасьля гэтага іранскія ўлады паведамілі, што краіну яна больш не пакіне.