Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: рэкамэндуем устрымацца ад назіраньня за выбарамі


18 ліпеня прадстаўнікі беларускай апазыцыі сустракаюцца зь сябрамі ацэначнай місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ па назіраньні за выбарамі, якая завяршае свой візыт у Менск.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

"Сустракаемся з прадстаўнікамі місіі АБСЭ. Наш галоўны пасыл – рэкамэндуем устрымацца ад назіраньня за ходам выбарчай кампаніі. Што назіраць? Як працуе міністар Латушка з бразготкамі на ўчастку? Агляд супрацоўнікаў МУС на чале з Шуневічам? Мэню Міністэрства гандлю з таннымі піражкамі з капустай? Будуць выбары – будзе і міжнароднае назіраньне", – піша Лябедзька.

Падчас сустрэчы Анатоль Лябедзька прапанаваў місіі АБСЭ наведаць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, якому рэальна пагражае новы турэмны тэрмін. Таксама ён патлумачыў, чаму пра выбарчую кампанію мае сэнс размаўляць з кіраўніком КДБ. Палітык патлумачыў сайту ucpb.org, што ва ўмовах Беларусі "менавіта гэта структура, а не Ярмошына арганізуе і праводзіць выбарчыя кампаніі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG