Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: зброю будзем прадаваць


MILEX-2011, міжнародная выстава зброі і вайсковай тэхнікі ў Менску, травень 2011.
MILEX-2011, міжнародная выстава зброі і вайсковай тэхнікі ў Менску, травень 2011.

«Для нашага войска трэба сучаснае ўзбраеньне, а лішкі, якія мы ўтворым, мы маем права і будзем іх прадаваць, не парушаючы міжнародных дамоваў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком Дзяржаўнага камітэту па ваеннай прамысловасьці Сяргеям Гурулёвым.

Паводле Гурулёва, «за пэрыяд існаваньня незалежнай рэспублікі мы ані разу не парушылі міжнароднага права. Усе спробы прыцягнуць за вушы тыя ці іншыя парушэньні, мелі паразу».

Беларусь ня раз абвінавачвалі ў незаконных пастаўках зброі. У 2006 годзе тагачасны прэзыдэнт ЗША Джордж Буш перадаў у кангрэс адмысловы даклад. У ім сьцьвярджалася, што Беларусь прадае зброю ў краіны міжнароднага тэрарызму. Пры гэтым адзначалася, што апэрацыі па продажы зброі ажыцьцяўляюцца кіраўніком дзяржавы без узгадненьня з адпаведнымі органамі бясьпекі ўраду, а атрыманыя даходы накіроўваюцца непасрэдна ў адмысловы бюджэт прэзыдэнта, які на той момант налічваў ня меней 100 млн. даляраў.

Паводле розных зьвестак, Беларусь пастаўляе зброю ў Іран, Сірыю, Судан, Эрытрэю, Анголу і іншыя краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG