Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антон Сурапін затрыманы на 3 сутак


Студэнт Інстытута журналістыкі Антон Сурапін затрыманы на трое сутак для высьвятленьня яго датычнасьці да раскіданьня швэдамі цацачных мядзьведзікаў.

«Сьледчы патэлефанаваў маці Антона Сурапіна. Да высьвятленьня абставінаў з мядзьведзікамі і датычнасьці да іх закрыты на 72 гадзіны», — напісаў у «Твітэры» яго калега, фотажурналіст Сяргей Ягела.

На сайце Belarusian News Photos зьявілася паведамленьне, што 13 ліпеня каля 10.30 ад яго прыйшло СМС аб ператрусе ў кватэры. Нібыта цікавіліся, адкуль у яго аказаліся здымкі лялечных мядзьведзікаў з плякатамі ў абарону свабоды слова ў Беларусі. Паводле Антона Сурапіна, гэтыя здымкі яму даслалі на электронную пошту ананімна.

Прыкладна ў 15.30 ён стаў даступны на некалькі хвілін, але званкі скідаў, пазьней тэлефон зноў быў адключаны. На старонцы Сурапіна «Вконтакте» паказана, што апошні раз туды заходзілі 13 ліпеня ў 15.25 з мабільнага тэлефона, ніякіх паведамленьняў не пакінута.

4 ліпеня на Belarusian News Photos, рэдактарам якога зьяўляецца Антон Сурапін, упершыню былі апублікаваныя здымкі «швэдзкіх мядзьведзікаў», скінутых з самалёта над Івянцом і Менскам 4 ліпеня гэтага года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG