Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будслаўскі фэст — 2012

У Будславе праходзіць штогадовы фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай.

Будслаўскі касьцёл бэрнардынаў быў пабудаваны ў 1783 годзе. Абраз Маці Божай Будслаўскай датуецца канцом 16 стагодзьдзя. Паводле гістарычных зьвестак, цудатворнае зьяўленьне Маці Божай айцам-бэрнардынам адбылося на гэтым месцы 2 ліпеня 1588 году. Тады ж і ўзьнікла традыцыя пілігрымак у Будслаў, якая трывала нават у савецкі час. Але першая дазволеная адбылася толькі ў 1992 годзе. Будслаўскі касьцёл абвешчаны Нацыянальным Санктуарыем. З дабраславеньня папы рымскага Яна Паўла ІІ абраз Маці Божай Будслаўскай 2 ліпеня 1998 году быў уганараваны залатой каронай.

XS
SM
MD
LG