Рэмарк пісаў, што на вайне столькі праўды, колькі людзей у ёй бралі ўдзел. Словы, якія прагучалі, — ад Ірыны Клышкі, роднай сястры паэта, дасьледчыка, кандыдата тэхнічных навук Алеся Клышкі. Паўтысячным накладам выйшла ягоная кніга-працяг «Менская зямля. Сямейны архіў». Першая была надрукаваная 2 гады таму. Аўтар сам называе яе паэмай у лістах. Гэта ўспаміны сястры Ірыны, бацькоўская перапіска і ягоныя вершы пра часы нямецкай акупацыі. У «Менскай зямлі-2» Алесь Клышка заяўляе: Менск да 3 ліпеня ўшчэнт за 2 дні разбамбіла... савецкая авіяцыя. З-за гэтага сьцьвярджэньня чалавек, які ўсе 4 гады напісаньня быў бязьлітаснай хваробай прыкуты да крэсла, атрымлівае ананімныя тэлефанаваньні ад былых «сталінскіх сокалаў», якія...
Клышка: «Прачытаўшы пра зьнішчэньне Менску савецкімі войскамі і савецкай авіяцыяй, яны казалі, што такога не магло быць — „гэта антысаветчына, гэта парушае нашу любоў да Расеі і старэйшы брат ня мог малодшага так крыўдзіць“. Але Сталін ведаў, што ў Менску немцаў няма, і калі запыталі ў яго, ці трэба рабіць бамбаваньне, ён даў каманду: „Усё роўна“...»
Карэспандэнт: «Чым жа вы можаце патлумачыць, што Сталін аддаў загад бамбардзіраваць „простых савецкіх людзей“?»
Клышка: «За колькі дзён да акупацыі Сталін даў тэлефонны званок першаму сакратару КПБ Панцеляймону Панамарэнку, ці пасьпелі ўсіх вывезьці зь Менску. Той адказаў — так, усіх вывезьлі, засталіся толькі тыя, хто хоча сустрэць хлебам-сольлю немцаў. Пад гэта трапіла і мая маці зь дзеткамі, і шмат садкоў, школ. Вазьміце гісторыю з доктарам Клумавым. Чаму ня вывезьлі яго хворых — эшалёнамі ж вывозілі! Мне пашчасьціла на інтэрвію з двума карэннымі менчукамі, якія сьведчылі, што жылі на рагу Карла Маркса, дзе была вядомая ювэлірная крама. На пэўны час зачынілі яе, каб намэнклятурныя жонкі ўсё скупілі, грузілі на машыны барахло сваё. А ў той жа час людзі не вывозіліся, большая частка засталася пад акупацыяй. Хто засталіся — „шпіёны, здраднікі“...»
Карэспандэнт: «Інакш кажучы, у 44-м савецкія самалёты бамбардзіравалі не менчукоў, а „ворагаў народа“?»
Клышка: «Безумоўна! Сталіну данесьлі, што Менск вольны, а была сплянаваная буйная авіяцыйная апэрацыя. Сталін сказаў — не адмяняць. Сёстры мае кажуць — „гарэла зямля“. Мая сястра гэтыя два дні бамбаваньня ўзгадвае, як маці падушкамі заклала вокны, садзіла дзетачак у далёкі кут. Віселі ракеты ўначы, што як днём было — Менск увесь гарэў. А пасьля прыйшло 3 ліпеня, і яна распавядала, як у раёне плошчы Парыскай Камуны, дзе месьціцца зараз опэрны тэатар, на гэты масточак у Ніжнім горадзе выпаўзьлі савецкія танкі без апазнавальных знакаў...»
З успамінаў Ірыны Клышкі ў «Менскай зямлі»:
«Мусіць, гэта былі разьведчыкі. Танкісты выскачылі на мост і стаялі. Думаюць, замініраваны мост ці не. А людзі — жыхары — выскачылі з боку сабора Пятра і Паўла. Падыходзяць асьцярожна да моста і чакаюць. Танкісты думаюць: што гэта за людзі? А гараджане разважаюць: можа, гэта немцы? І раптам высоўваецца зь люка галава: чорны твар і чырвоныя-чырвоныя вочы. Нейкія жудасныя людзі паказаліся з танка... Потым едзе другі танк. Спыніліся. Зь люкаў пачалі вылазіць вайскоўцы: адзін, другі, трэці. Усе чорныя, чырванавокія. І ўсе маладыя. І нехта ў іх пытаецца: вы хто, немцы? „Мы — рускія!“ Але насьцярожанасьць не спыняецца. Потым нехта крычыць: „Дык гэта свае!“ — „А вы хто?“ — пытаюцца вайскоўцы. „А мы — менчукі!“ І ўсе кінуліся абдымаць адзін аднаго...»
Карэспандэнт: «А тагачасныя менчукі ўсьведамлялі, што іх бамбавалі свае?»
Клышка: «Не! Ніхто не задаваўся пытаньнем, і да каго было апэляваць?! Распавядалі адзінае, што калі было безуладзьдзе, людзі вельмі лёгка зводзілі рахункі адзін з адным са зброяй. Яшчэ цікава, што немцы пакінулі сваіх параненых. Сястра распавядала, што ў іх быў „свой“ немец хворы, год пад 50. Яны яму насілі есьці і прыхоўвалі, не выдаючы савецкай уладзе, бо памяталі, калі былі ў галечы і голадзе, шмат хто зь іх дапамагаў харчамі ў акупацыі. Яны прыходзілі з торбачкамі — малыя дзеткі — і перад немцамі танцавалі. Немцы давалі цукеркі, поліўку. А для старэйшых дзяцей працавалі школкі, дзіцячыя садочкі. Кірмашы працавалі, заводы. У маёй маці Анастасіі Ёсіфаўны захаваліся разьліковыя рахункі па працы — ёй дапамаглі ўладкавацца, таму што калі б нехта выдаў, што яна дачка славутага рэвалюцыянэра Голубева і сама член партыі, жонка афіцэра, яны б яе расстралялі. Яны жылі каля Чырвонага касьцёла Сымона і Алены, і там жыў прафэсар Нікольскі — немцы схілялі адмысловых навукоўцаў на свой бок. Ён быў зьвязаны з партызанамі, а яго вучні працавалі ў камэндатуры. І па рэкамэндацыі яе ўзялі на хлебазавод. Гэта выратавала ад сьмерці. Дачцэ малодшай 7 гадочкаў, старэйшай — 9, а сыну — гадочак...»
З аўдыёзапісу «Менскай зямлі», зробленага ў студыі Радыё Свабода. Чытае аўтар.
Алесь Клышка карыстаўся ня толькі ўспамінамі. Ён шмат гадоў працаваў у закрытых архівах музэю Вялікай Айчынай вайны, вывучыў багата дакумэнтаў.
Клышка: «Мы ня кажам, што немцы высакародныя — яны рабілі сваю справу зь нямецкай дакладнасьцю і пунктуальнасьцю, але ведалі, што тэатар опэры трэба пакінуць, на ніводзін храм бомба ня ўпала. Трэба быць аб’ектыўным — ня трэба сьпіхваць усё на адзін бок. У мяне быў час разглядзець дакумэнты музэю гісторыі ВАВ. Калі мне далі пакарыстацца картамі бамбаваньня люфтвафэ Менску, на іх адзначана кожнае падзеньне бомбы. Працавала шпіёнская сетка, і яны ведалі цудоўна, дзе пражывае намэнклятура, дзе месьцяцца вайскоўцы, знаходзяцца склады з боепрыпасамі. У першую чаргу — вораг! Да мяне трапілі здымкі нямецкага картографа — там цудоўна бачна, што жыльлёвыя раёны захаваліся. Жыцьцё пад акупацыяй распавёў у першай кнізе, а новую зрабіў па просьбе гледачоў на прэзэнтацыі майго фільму ў санаторыі „Азёрны“ на Гарадзеншчыне. Там адпачываў чалавек, які ўзначальвае беларускую маскоўскую суполку — Андрэй Макагон. І ён сказаў, што ёсьць шмат людзей, якія там хочуць ведаць сапраўдную беларускую гісторыю, але добра не валодаюць беларускай мовай. І я выкарыстаў перапіску бацькоў пасьля вызваленьня Менску — дарэчы, яны тры з паловай гады ня ведалі лёс адно аднаго, і такія шчымлівыя лісты, што рэдкі дакумэнт. Сяргея Чыгрына, які рэдагаваў, я папрасіў не скарачаць лісты... »
Я пагутарыў зь вядомым слонімскім паэтам ды журналістам Сяргеем Чыгрыном.
Чыгрын: «Нас заўсёды вучылі ў школе, што калі немцы адступалі, усе нашы гарады яны панішчылі, паўзрывалі. Алесь Клышка ўпершыню паказаў вайну вачыма сваёй сям’і. Па ўспамінах яго сястры і адчуваецца, якое было жыцьцё падчас акупацыі і калі наступалі савецкія войскі. Мы па школе памятаем, як іх абдымаюць, але гэта ўсё ня так. Гэта Клышка пачаў — як выжылі гэтыя дзеці вайны, бо гэта было лета, а каб зіма?! Пасьля такіх бамбёжак хаты не ацяпляліся і зь ежы нічога немагчыма было знайсьці ў руінах. Захвалявала мяне тэма пісьмаў бацькі Клышкі, афіцэра з фронту — чыноўнікі не паважалі мясцовы люд, а ён піша, што прыеду і разьбяруся зь імі. І тыя ж чыноўнікі пабойваліся такіх лістоў, трымалі беларусаў у сталіцы...»
* * *
Як ужо казалася, паралельна з кнігамі ды іх аўдыёвэрсіяй Алесь Клышка стварыў аднайменнае поўнамэтражнае кіно, дзе выступіў аўтарам ды рэжысэрам.
Прашу яго расказаць, як гэта адбылося.
Карэспандэнт: «На пачатку кінавэрсіі вы таксама назвалі яе кінапаэмай...»
Клышка: «Так, калі чалавек піша сваю гісторыю — піша паэму свайго жыцьця. Першы штуршок я атрымаў ад майго духоўнага брата інака Мікалая — паэта Зьніча....»
Карэспандэнт: «Які жыве 15 гадоў у Жыровіцкім манастыры і зь якім вы зрабілі некалькі кніг...»
Клышка: «Так, прысьвечаную будаўніцтву АЭС „Жыровіцкую пастараль“ і падзеям 19 сьнежня ў Менску „Недаравальны тыдзень“. І Мікола праслухаў аўдыёзапіс „Менскай зямлі“, сказаў, што памятае тую вайну і „ўсё гэта бачу — зрабі відэашэраг пад гэтую паэму“. А я калісьці зьвяртаўся да нашага архіву кінафотадакумэнтаў і адшукаў пра дзеда Голуба Ёсіфа Пятровіча. І я ім перадаў аўдыёзапіс паэмы, і яны сказалі: чым аддзячыць за гэтую ласку? Тут узьнікла Людміла Дубатоўка...»
Я зьвязаўся з Койданавам, дзе спадарыня Людміла працуе загадчыцай аддзелу ў архіве кінафотафонадакумэнтаў.
Карэспандэнт: «Кіно пабудавана цалкам, фактычна, на матэрыялах вашага кінафонду — гадзіны відэаматэрыялаў...»
Дубатоўка: «Мы працавалі з Алесем, калі ён казаў, што тут я хачу бачыць гэта, і мералі па хвілінах, колькі гэта будзе — дзясяткі гадзін. Сам фільм займае 40 хвілін, і Алесь сам разьлічваўся. Фільм такі першы, і вельмі добра атрымалася. Мой дзед адзін і другі загінулі — вайна таксама ў маім сэрцы...»
Алесь Клышка працягвае: «Фільм зроблены на дабрачынныя ахвяраваньні. Я перадаў у гімназіі, школкі, таварыствы беларускай мовы. Большая частка выдаткаў легла на сям’ю — асобная роля маёй жонкі Сьвятланы, асабліва ў апошнія гады, калі абмежаваны ў руху і вымушаны шмат людзей прымаць у хаце. Не забываюць мяне і спартоўцы: калі пачыталі — „Хочам цябе, Алесь падтрымаць і выкупіць 100 асобнікаў“. Падаравалі славутаму кіраўніку эўрапейскай фэдэрацыі Мішэлю Плаціні. Было вельмі прыемна — месяц таму раздаўся званок са Слонімскай гімназіі — яны пачыталі маю паэму і зрабілі навуковую працу. Я зьдзівіўся, як кранула сэрцы маладыя гэтая трагедыя — дзеткі напісалі апошнімі радочкамі, што гэта гарадзкі раманс...»
Тэлефаную ў Слонім да настаўніцы беларускай мовы гімназіі, спадарыні Ліі Шынковіч.
Карэспандэнт: «Я ведаю, што вашы гадаванцы параўналі „Новую зямлю“ Якуба Коласа і „Менскую зямлю“ Алеся Клышкі...»
Шынковіч: «Слог, рыфма ў яго ад „Новай зямлі“. Мы назвалі навуковую працу так — „Ад „Новай зямлі“ Коласа да „Менскай зямлі“ Клышкі“. Перш чым распачаць першую навуковую працу, трэба было сэрцам яе адчуць. І калі нам прывёз інак Мікалай аўдыёзапіс, мы праслухоўвалі, якая тэматыка ў Коласа і тут. Дзеці параўноўвалі, як гучаць пэўныя абзацы ў Коласа і Клышкі...»
Карэспандэнт: «Тут унутраная беларуская нязломнасьць — прайсьці праз жахі акупацыі і гароту пачатку века ў Коласа...»
Шынковіч: «Так, гэта загартоўвае!»
Я пытаюся ў спадара Алеся.
Карэспандэнт: «І ўсё-ткі коласаўская „Новая зямля“ скончылася трагічнай „Менскай зямлёй“. Міжволі задумваесься пра лёс Беларусі...»
Клышка: «Так, я казаў — дзетачкі, ну пачніце вывучаць гісторыю сваёй сям’і — а дзе ваш быў дзед падчас вайны ці прадзед? Ці якія былі ахвяры падчас калектывізацыі? І столькі вы знойдзеце доказаў, дакумэнтаў, а мо артэфактаў, калі пацягне чалавек туды нітачку! Будзе думаць — ага, дык было ж ВКЛ, і бывала такое, што і там знаходзілі свае карані! А калі чалавек адчувае повязь часу, адчувае сваю адказнасьць...»
Карэспандэнт: «Спадар Алесь, праз 68 год пасьля вайны — што вас рухала пісаць, рабіць кіно самаахвярна, да апошняй кроплі крыві?»
Клышка: «Віталь, вы сказалі — „да апошняй“. Калі хвароба мяне падвяла да апошняй рысы жыцьця — інак Мікалай расказваў, што ў манастыры маліліся за мяне як за нябожчыка, — я схамянуўся і падумаў: каму патрэбны мае архівы, успаміны?! Я хуценька стаў занатоўваць кожны дзень кволай рукой. Самае галоўнае — каб чалавек вызначыў сваё прызначэньне перад шматпакутнай Беларусьсю. А калі я мянчук у трэцім пакаленьні — у мяне зьявіліся і дзеткі, і дарослыя ўнукі, яшчэ ў пазамінулым стагодзьдзі прыехаў мой дзед Голубеў з Брэст-Літоўска з бабкай Жышчынскай Марыяй Дзянісаўнай, у 1898-м прыехалі сюды Клышкі, у 1904-м нарадзіўся бацька, і я знайшоў у архівах Сьвята-Духава храма, як яго зарэгістравалі як менчука. Дык чым кіруецца чалавек?

«А за бядой ідзе бяда...
Як захварэла немаўля
і ціха стала паміраці...
Рашэньне тут прымае маці,
каб доктара ёй дзе знайсьці.
Час камэнданцкі — не прайсьці.
Патруль нямецкі справу знаў —
Без папярэджаньня страляў.
Пакорна стала на калені,
Падняўшы рукі, што зьнямелі.
Патруль нямецкі падабраў
І доктара ўсьлед прыслаў.
А той што мог, усё зрабіў,
І хлопчык родненькі ажыў.
Праз тры дні доктар сам прыйшоў —
Кватэру нашую знайшоў.
І толькі мовіў: „Матка гут“.
Яшчэ каб дзень — „Кіндэр капут“...»

Каб кожны з нас пакінуў памяць
і ўрэшце змог сябе уцяміць —
На ўсё жыцьцё не напасесься,
багацьцямі не зьберажэсься
і не прапусьціш праз раток
жыцьцёвых прысмакаў паток.
Прад гвалтам сьвету не схіліцца,
за ворагаў сваіх маліцца,
ісьці дарогаю абранай,
шлях вымяраць Хрыстовай ранай...»
і ўрэшце змог сябе уцяміць —
На ўсё жыцьцё не напасесься,
багацьцямі не зьберажэсься
і не прапусьціш праз раток
жыцьцёвых прысмакаў паток.
Прад гвалтам сьвету не схіліцца,
за ворагаў сваіх маліцца,
ісьці дарогаю абранай,
шлях вымяраць Хрыстовай ранай...»