Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі МЗС пра арышт Пачобута: «Чарговы доказ кепскай сытуацыі з правамі чалавека»


Poland - Polish national flag, undated
Poland - Polish national flag, undated

Міністэрства замежных справаў Польшчы выказала занепакоенасьць у сувязі з арыштам журналіста і кіраўніка Рады «Саюза палякаў на Беларусі» Андрэя Пачобута.

Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва PAP са спасылкай на прэсавага сакратара МЗС Марціна Басацкага.

Ён падкрэсьліў, што арышт Пачобута — чарговы доказ вельмі дрэннага становішча з правамі чалавека ў Беларусі.

«У тым ліку сытуацыі з дзеячамі польскай меншасьці. Мы спадзяемся, што Пачобут як найхутчэй вызваліцца з арышту», — сказаў Марцін Басацкі.

Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Яго вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу «паклёп на прэзыдэнта».

Падставамі для абвінавачваньня сталі артыкулы на сайтах «Хартыя 97» і «Беларускі партызан».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG