Ідэю пра адстаўку Кудрэвіча выказаў Віктар Янчурэвіч, кіраўнік аргакамітэту грамадзкага аб’яднаньня «Эўрапейская пэрспэктыва».
«Палітыка адміністрацыі раёну неаднаразова спараджана канфлікты паміж чыноўнікамі і жыхарамі. Праблема з гэтымі дамамі — яскравы прыклад», — патлумачыў «Свабодзе» Янчурэвіч.
Адказваючы на пытаньні мясцовых жыхароў, Сяргей Радаман паведаміў, што план забудовы Уручча-2 узгоднены з адмысловай камісіяй пры Адміністрацыі прэзідэнта на чале з Уладзімерам Макеям. Чыноўнік падкрэсліў, што ўся дакумэнтацыя адпавядае заканадаўству.
З жыхарамі мікрараёну сустракаліся:
Канфлікт цягнецца ад 2005 году. Жыхары сталічнага мікрараёну пратэстуюць супраць будаўніцтва дамоў на вуліцах Шугаева і Русіянава. Менскія гарадзкія ўлады тлумачаць жыхарам, што будаўніцтва робіцца ў рамках «ушчыльненьня» мікрараёну.
Дамы на месцы дзіцячай пляцоўкі хочуць пабудаваць для спэцназаўцаў вайсковай часткі № 3214.
Глядзець вялікую мапу

- начальнік упраўленьня горадабудаўніцтва Сяргей Казлоўскі
- кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёну Ігар Кудрэвіч
- дырэктар прадпрыемства «Менскградо» Леанід Добыш
- намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Сяргей Радаман