Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан Мубарака рэзка пагоршаў


Хосьні Мубарак падчас абвяшчэньня прысуду
Хосьні Мубарак падчас абвяшчэньня прысуду

Стан здароўя былога прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака рэзка пагоршаў пасьля пераводу ў турму. Як паведаміў прадстаўнік эгіпецкіх спэцслужбаў, усю мінулую ноч Мубарак правёў з кіслароднай падушкаю.

Паводле зьвестак афіцыйнага эгіпецкага агенцтва МENA, былы прэзыдэнт цярпіць ад «вострай дэпрэсіі» і гіпэртаніі. У суботу Мубарака даставілі ў бальніцу турмы Тора на поўдні ад Каіру — пасьля таго, як суд пакараў 84-гадовага палітыка пажыцьцёвым зьняволеньнем, прызнаўшы вінаватым у суўдзеле ў забойстве 850-ці дэманстрантаў у леташнім лютым.

Масавыя акцыі пратэсту ў Каіры і іншых гарадох Эгіпту прывялі летась да адстаўкі Мубарака і пераданьня ўлады Найвышэйшай вайсковай радзе. Да канца чэрвеня вайскоўцы абяцаюць перадаць уладу цывільнаму ўраду і новаму прэзыдэнту, імя якога вызначыцца ў ходзе другога туру выбараў, прызначанага на 16–17 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG