У сёньняшняй заяве ўраду Сырыі паведамленьні аб забойстве 86 жыхараў паселішча Аль-Кубэйр называюцца «хлусьнёй». Улады сьцьвярджаюць, што там былі знойдзены целы дзевяці чалавек, забітых «тэрарыстычнай групай».
6 чэрвеня сырыйскія апазыцыйныя актывісты паведамілі пра гібель правінцыі Хама ня менш чым 86 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей і 20 жанчын, заяўляючы, што злачынства ўчынілі баевікі праўрадавага апалчэньня.
Два тыдні таму ў сырыйскім горадзе Хоўла былі забітыя 108 чалавек. Апазыцыя і назіральнікі ААН абвінавацілі ў гэтым злачынстве ўлады Сырыі, а афіцыйны Дамаск — сваіх апанэнтаў.
Выступаючы 6 чэрвеня ў Стамбуле перад прадстаўнікамі Захаду і арабскіх краінаў, кіраўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Гілары Клінтан заявіла, што стратэгія вырашэньня канфлікту ў Сырыі мусіць уключаць поўную перадачу ўлады цяперашнім прэзыдэнтам краіны Башарам Асадам.
Тымчасам старшыня Кітайскай народнай рэспублікі Ху Цзыньтао і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін на сустрэчы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Пэкіне 6 чэрвеня выказаліся супраць замежнай інтэрвэнцыі ў Сырыі. У супольнай заяве, распаўсюджанай пасьля сустрэчы, кіраўнікі Кітаю і Расеі выказваюцца таксама супраць «палітыкі зьмены рэжыму», якую, на іх думку, праводзяць у Сырыі заходнія краіны.