Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікулік будзе абскарджваць прысуд за лаянку


Акадэмічны дырэктар BISS Аляксей Пікулік выйшаў на свабоду пасьля пяці сутак арышту.

Пікулік заявіў «Свабодзе», што будзе абскарджваць рашэньне суда Цэнтральнага раёна Менска, які прызнаў яго вінаватым у лаянцы: «Суд быў неаб’ектыўны. Я не лаяўся матам, не прыставаў да мінакоў, не паводзіў сябе з выклікам».

Пра сваё знаходжаньне ў турме палітоляг Пікулік сказаў: «Я атрымаў карысны досьвед, я згадаў сваю адукацыю сацыяльнага антраполяга».

Пікулік быў затрыманы 31 траўня ў двары свайго дома на вуліцы Няміга ў Менску. Ноч ён правёў у турме на Акрэсьціна. На наступны дзень яго асудзілі на 5 сутак арышту. Сьведкамі на працэсе ў судзе Цэнтральнага раёна Менска выступілі міліцыянты, якія затрымалі яго. Яны заявілі, што Пікулік, стоячы ў двары, гучна нецэнзурна лаяўся, а калі яны падышлі да яго, пачаў іх абражаць.

Сам Пікулік на судзе адхіліў абвінавачваньні і заявіў, што ў двары да яго падышлі два чалавекі, паведамілі, што яны з крымінальнага вышуку і папрасілі прайсьці з імі.
Тым не менш судзьдзя прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да арышту.

Прадстаўнікі міжнароднага экспэртнай супольнасьці выказалі занепакоенасьць арыштам прафэсара.

6 красавіка ў Пікуліка забралі пашпарт. У той дзень яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ і запатрабавалі прайсьці ва УУС Цэнтральнага раёна для правядзеньня працэдуры апазнаньня. Акадэмічнага дырэктара BISS западозрылі ва ўдзеле ў бойцы і падробцы дакумэнтаў. На падставе апошняга падазрэньня ў яго і забралі дакумэнты, нагадвае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG