На гэтыя пытаньні адказвае экспэрт у міжнародных пытаньнях Андрэй Фёдараў.
Цыганкоў: «Наколькі рэалістычная прапанова амбасадара ЗША? Ці дазваляюць гаварыць пра магчымасьць узаемнага зьніжэньня коштаў візаў як тэхнічны бок праблемы (вядомая сытуацыя з амэрыканскай амбасадай у Менску), так і ўзровень міждзяржаўнага палітычнага супрацоўніцтва?»
Фёдараў: «Калі пачаць з палітычнага супрацоўніцтва, то ягоны ўзровень відавочна не спрыяе гэтым намерам. Адносіны Менску з ЗША — адны з найгоршых, нават горшыя, чым з Эўразьвязам.
Па-другое, мы ведаем, што цяпер візы ў ЗША ў Менску не выдаюцца. Бо штат амбасады ЗША беларускім бокам скарочаны да мінімуму, таму цяжка ўявіць, як гэта можа быць рэалізавана бязь зьменаў у гэтым сэнсе.
Хоць, вядома, гэтая ідэя Скэнлана вельмі прывабная. Бо, як вядома, на гэты момант кошт беларускіх візаў для грамадзянаў ЗША — самы вялікі ў параўнаньні зь іншымі. Гэтаксама і беларусам, якія хочуць уехаць у ЗША па турыстычнай візе, трэба заплаціць 160 даляраў. Хацелася б ініцыятыву Скэнлана толькі вітаць, але мяркую, што для яе ажыцьцяўленьня патрэбныя зьмены ў палітычных стасунках паміж дзяржавамі».
Цыганкоў: «Сапраўды, беларуская віза для грамадзян ЗША каштуе 140 даляраў, для кітайцаў — 30 даляраў ЗША, для іранцаў — 15. Ці можа палягчэньне візавага пытаньня стаць тым штуршком, які палепшыць беларуска-амэрыканскія афіцыйныя дачыненьні?»
Фёдараў: «Баюся, што наўрад ці. У мяне няма ўпэўненасьці, што беларускае кіраўніцтва надта чакае, каб беларускія грамадзяне часьцей наведвалі іншыя краіны. Афіцыйны Менск не асабліва імкнецца да зьніжэньня кошту візаў у Эўразьвяз, што Брусэль даволі настойліва прапануе.
Тое ж самае можна сказаць і пра ЗША. Пры такіх адносінах да візавага пытаньня чакаць, што нейкія паслабленьні ў візах паспрыяюць паляпшэньню двухбаковых адносін, не выпадае».