29 траўня ў Менску ўкраінскі пісьменьнік Сяргей Жадан прадставіў беларускі пераклад свайго раману Anarchy in the UKR. Пераклаў кнігу Алесь Жлутка. Прэзэнтацыя адбылася ля ўваходу ў кнігарню «ЛогвінаЎ». 30 траўня Сяргей Жадан сустрэнецца са сваімі чытачамі — а 17-й, тамсама.