16.05 Актывіста «Маладога фронту» Рамана Васільева арыштавалі на 12 сутак нібыта за нецэнзурную лаянку. Такі прысуд вынесла Тацяна Мотыль.
Падчас судовага разгляду судзьдзя задаволіла хадайніцтва аб праглядзе матэрыялаў камэраў назіраньня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсьціна. Аднак, як і падчас разгляду справаў Зьмітра Крамянецкага, Уладзімера Яроменкі і Паўла Вінаградава, зь ЦІП паведамілі, што камэры назіраньня не працавалі.
Таксама Тацяна Мотыль адхіліла хадайніцтва аб атрыманьні зь ЦІП зьвестак аб часе дастаўкі і вызваленьня актывіста "Маладога фронту", паведамляе сайт «Вясны-96».
13.20 Суд пачнецца а 14-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Справу будзе разглядаць судзьзя Мотыль, якая на днях асудзіла Крамянецкага.
Праваабаронца Наста Лойка паркамэнтавала чарговы арышт Рамана Васільева і перасьлед маладафронтаўцаў:
«Прычына затрыманьняў — гэта, відавочна, зьвязана з прыездам прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна 31 траўня. Супрацоўнікі міліцыі гэтага не хаваюць. І па-за судовай заляй прамым тэкстам пра гэта кажуць. І толькі ў самой залі пачынаюць хлусіць пра тое, што яны нібыта лаяліся матам. То бок гэта ганебная практыка ўсё яшчэ працягваецца. Дагэтуль, напрыклад. Міхася Мускага затрымлівалі такім жа чынам дзеля таго, каб забраць у войска, паўла Вінагардава, каб зарганізаваць яму прэвэнтыўны нагляд. У гэтых сытуацыях, калі ў судзе гучыць хадайніцтва, каб праглядзець відэазапіс з турмы на Акрэсьціна, ім усім аднолькава ў суд прыходзіць факс, пра тое, што камэры не працуюць. Але штораз калі прыходзіш на Акрэсьціна з перадачкамі, там гэтыя камэры цудоўна працуюць і, відавочна, ніякіх праблем няма. Такім чынам яны проста працягваюць хлусіць і нейкія мэханізы на іх абсалютна ня дзейнічаюць».
З чым зьвязаны перасьлед маладафронтаўцаў?
Намесьніку старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку міліцыянты паведамілі, што ён мусіць даседзець у турме на Акрэсьціна 3 сутак, якія правёў у шпіталі. Міколу арыштавалі на 10 сутак нібыта за нецэнзурную лаянку. З турмы ён трапіў у шпіталь. Чым ён тлумачыць перасьлед маладафронтаўцаў?
«Я адчуваю, што за ўсім „Маладым фронтам“ усталяваная нейкая надзвычайная сытуацыя, ня ведаю, у Міністэрстве ўнутраных спраў ці ў КДБ, але стаіць нейкая задача, каб мы вялі як мага менш актыўную дзейнасьць. Нэўтралізуюцца людзі, якія займаюць адны з асноўных месцаў у „Маладым фронце“, управа, людзі, якія курыруюць асноўныя кампаніі. Я ўчора быў у Міхася Мускага, які знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі ў войску, ходзіць пастаянна ідэоляг. З хлопцамі абсалютна тая ж сытуацыя. Такія прэвэнтыўныя меры з нагоды прыезду Ўладзімера Пуціна, як ім тлумачаць міліцыянты, — гэта нонсэнс. Такога яшчэ не было. То бок, ня маючы інфармацыі, што мы зьбіраемся нешта рабіць, яны проста перастрахоўваюцца. Заўтра я пайду адбываць свой трохсуткавы арышт. У судзе Маскоўскага раёну, калі судзілі Зьмітра Крамянецкага, нашы дзяўчаты сказалі, што я прыйду ў панядзелак даседжваць суткі. І ягоны канвой, намесьнік старшыні РУУСа, сказаў прыходзіць адседжваць у аўторак, каб пераседзець прыезд Пуціна. Я таксама спадзяюся, што бліжэйшым часам гэта ўжо будуць апошнія суткі. І мае сябры пасьля гэтых тэрмінаў таксама выйдуць на волю».
26 траўня хлопец павінен быў выйсьці на волю пасьля адбыцьця 12-суткавага арышту за вывешваньне нацыянальнага сьцяга ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене сымболікі. Аднак супраць Рамана Васільева склалі новы адміністратыўны пратакол і пакінулі пад арыштам у турме на Акрэсьціна.
Падобная гісторыя адбылася на мінулым тыдні з паплечнікамі Рамана — Уладзімерам Яроменкам і Зьмітром Крамянецкім.
23 траўня з турмы на Акрэсьціна ня быў вызвалены Ўладзімер Яроменак, якога на наступны дзень асудзілі на 10 сутак арышту за дробнае хуліганства. 24 траўня, таксама пасьля адбыцьця 10-суткавага арышту ў турме на Акрэсьціна, Зьмітра Крамянецкага зноў арыштавалі на 10 сутак.