У нядзелю несанкцыянаваныя пікеты гей-актывістаў каля будынка мэрыі і гарадзкой думы ў Маскве суправаджаліся затрыманьнямі як саміх прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў, так і іх праціўнікаў.
І ў мэрыі, і ў Масгардуме яшчэ да зьяўленьня актывістаў лесьбійскай і гей-супольнасьці былі ўзмоцненыя нарады паліцыі, там жа зьбіраліся і чальцы праваслаўных арганізацыяў. Паміж бакамі ўзьнікалі сваркі і сутычкі.
Усяго, паводле зьвестак МУС, былі затрыманыя 40 чалавек, сярод іх – адзін зь лідэраў расейскага гей-руху Мікалай Аляксееў.
Нядзельныя акцыі прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў былі накіраваныя супраць прыманага ў расейскіх рэгіёнах закону аб забароне прапаганды гомасэксуалізму сярод непаўналетніх. Актывісты лічаць, што закон парушае права людзей на свабоду сумленьня і перакананьняў.