Такое жыцьцё: «А якія тут раней былі клюмбы!»
«Парк 30-годзьдзя УЛКСМ» знаходзіцца на прамысловай ускраіне Віцебску. Гэта адно з трох месцаў на ўвесь горад, дзе ўлады прапануюць ладзіць масавыя акцыі. Бацькі не рызыкуюць шпацыраваць з маленькімі дзецьмі далёка ад уваходу ў парк: там і незачыненыя каналізацыйныя люкі, і сьмецьце, і рызыка сустрэцца з агрэсіўнай кампаніяй выпівох.