Як раней паведамляла БТ, пазоў супраць Вуса быў пададзены ў Ленінскі суд Менску. Емяльянчык просіць спагнаць з Вуса два мільёны беларускіх рублёў. Ён хоча, «каб гэтыя людзі ізноў зьвярнулася да Эўразьвязу, каб санкцыяў не было», а таксама «правучыць тых, хто заклікае да санкцыяў».
Спадар Вус кажа, што юрыдычна справы няма і калі «ідэолягі будуць яе раскручваць,то ў іх гэтага не атрымаецца». Ён мяркуе, што ў судзе зможа многае сказаць адносна таго, што адбываецца ў краіне.
Камэнтуючы вынікі суду па аналягічным пазове работніцы Мазырскага НПЗ Марыны Цыбліенкі адносна Віктара Івашкевіча, Вус адзначыў:
«Задача ідэолягаў прэзыдэнта — поўнасьцю дыскрэдытаваць чалавека, зрабіць зь яго ворага беларускага народу, адбіць ахвоту займацца палітыкай. Каб ён наагул не выказваў ніякіх меркаваньняў адносна дзеяньняў, якія робіць улада. Асноўная задача — стварыць такую атмасфэру, стварыць грамадзкую думку, якая дазволіць яго такім чынам ліквідаваць як палітыка, як чалавека зь нейкай альтэрнатыўнай думкай».
Дзмітрый Вус 19 сакавіка зьвярнуўся з асабістым зваротам да Рады міністраў Эўразьвязу і вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. Ён лічыць, што ўвядзеньне санкцыяў прывядзе да хуткіх і жорсткіх эканамічных і палітычных рэформаў, зьменаў у сфэры правоў чалавека і лібэралізацыі Выбарчага кодэксу ў Беларусі.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус быў асуджаны на 5 з паловай гадоў за падзеі 19 сьнежня і адбываў тэрмін у Магілёўскай калёніі. У канцы мінулага году Дзьмітрый Вус быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і выйшаў на волю.
19 красавіка Дзьмітрый Вус быў апытаны адносна гэтага звароту ў Генэральнай пракуратуры. Палітык патлумачыў, што ягоны зварот быў накіраваны на эканамічныя санкцыі супраць беларускіх алігархаў, якія падтрымліваюць рэжым і кантралююць 44% нафтавага бюджэту краіны.
Калі ў Генпракуратуры пацікавіліся, ці будзе Вус далей выступаць з падобнымі зваротамі, ён сказаў, што будзе гэта рабіць па меры неабходнасьці, «пакуль у нас ня будзе зьменены Выбарчы кодэкс, ня будуць выпушчаныя палітвязьні».

Задача ідэолягаў прэзыдэнта — поўнасьцю дыскрэдытаваць чалавека, зрабіць зь яго ворага беларускага народу.