Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму на судзе Івашкевіча не было пікета незалежных прафсаюзаў?


Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук
Суд Савецкага раёну Менску задаволіў пазоў апэратара Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Марыны Цыбліенкі да апазыцыйнага палітыка Віктара Івашкевіча. Яна настойвала на тым, што байкот нафтапрадуктам Мазырскага НПЗ, да якога нібыта заклікаў спадар Івашкевіч, пагражае нармальнаму жыцьцю простых працаўнікоў прадпрыемства.

Будынак суду пікетавалі прадстаўнікі афіцыйнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай. У пікеце — 25 чалавек. Яны трымалі плякаты, напісаныя па-расейску: «Марына, мы з табой», «Івашкевіч, ці ёсьць у цябе сумленьне?», «Правакатараў, якія заклікаюць да эканамічных санкцыяў супраць Беларусі — да адказу», «Рукі прэч ад працоўных калектываў», «Мы супраць правакатараў з БКДП», «Эканамічныя санкцыі — гэта ганьба для Эўропы».

А вось незалежныя прафсаюзы пікетаў не праводзілі. Чаму? На гэтае пытаньне «Свабоды» адказвае старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук:

«Мы гэта нават і не абмяркоўвалі. Таму што разумелі: гэта — дрэнны спэктакль, з такой жа дрэннай рэжысурай. І мы не хацелі гэтым займацца. Ня бачу ніякага сэнсу ў гэтым удзельнічаць.

Для ўсіх усё зразумела. Мы ж ведаем, хто гэта ўсё замаўляў і зь якой мэтай».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG