«Прычына таго, што Amnesty International не змагла прызнаць Сяргея Каваленку вязьнем сумленьня, у тым, што арганізацыя не была ў стане, праз адсутнасьць сьведкаў, устанавіць з упэўненасьцю, ці Сяргей Каваленка гвалтоўна не супраціўляўся падчас арышту 7 студзеня 2010 году», — гаворыцца ў заяве, якую мы атрымалі ад прэсавай прадстаўніцы Amnesty International Лідыі Ароя.
Заява тлумачыць, што Amnesty International прызнае вязьнямі сумленьня толькі такіх асоб, у дачыненьні да якіх устаноўлена з упэўненасьцю, што іх зьняволілі за мірнае ажыцьцяўленьне права на свабоду выказваньня.
Amnesty International прызнае, што ў выпадку Сяргея Каваленкі існуюць падставы, каб меркаваць, што ён можа кваліфікавацца як вязень сумленьня. Тым ня менш, сёньняшняя заява адзначае:
«Але калі б Amnesty International грунтавалася б у сваіх высновах адносна таго, ці дадзеная асоба зьяўляецца вязьнем сумленьня, выключна на дапушчэньні, што дзяржаўныя службовыя асобы рэпрэсіўных рэжымаў заўсёды не гавораць праўды, гэта падарвала б давер да сьцьверджаньняў арганізацыі».
У заяве таксама даецца рэакцыя на галасы расчараваньня, якія прагучалі на адрас Amnesty International з нагоды справы Каваленкі:
«Былі зробленыя дапушчэньні, што няздольнасьць Amnesty International прызнаць Сяргея Каваленку вязьнем сумленьня сьведчыць, што арганізацыя прымае на веру сказанае беларускімі ўладамі, а больш канкрэтна, міліцыянтамі, датычнымі да справы. Аднак Amnesty International зусім ня кажа, што Сяргей Каваленка не зьяўляецца вязьнем сумленьня. Amnesty International кажа толькі, што ня можа з упэўненасьцю заявіць, што ён ім дакладна зьяўляецца».