Народны артыст Расеі Філіп Кіркораў часта гастралюе ў Беларусі, раней ён дапамагаў беларускім сьпевакам рыхтавацца да выступаў на міжнародным конкурсе «Эўрабачаньне». У прыватнасьці, у 2007 годзе Філіп Кіркораў дапамагаў Дзьмітрыю Калдуну, які заняў 6 месца — самае высокае за час выступленьняў беларусаў на гэтым конкурсе. Між тым адносіны поп-зоркі зь беларускай эстрадай не заўсёды складваліся найлепшым чынам. Менавіта пасьля супрацы зь Дзьмітрыем Калдуном Філіп Кіркораў паскардзіўся на тое, што ягоныя намаганьні належным чынам не ацанілі і паабяцаў больш зь беларускімі сьпевакамі ня мець справы.
На афіцыйным сайце Аляксандра Лукашэнкі паведамляюць, што Філіп Кіркораў узнагароджаны за «значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё і ўзмацненьне расейска-беларускіх культурных сувязяў і высокае выканаўчае майстэрства».
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1