Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні МВФ па выніках кансультацыі і другога постпраграмнага маніторынгу. У гэтым зьвязку экспэрты фонду заклікаюць урад Беларусі праводзіць палітыку бюджэтных абмежаваньняў і дысцыплінаваную палітыку ў галіне заробкаў у дзяржаўным сэктары, уключна з прадпрыемствамі.
«Імкненьне да дасягненьня высокіх паказчыкаў эканамічнага росту і заработнай платы можа выклікаць новы віток раскручваньня інфляцыі і дэвальвацыі, і стварыць пагрозу сярэднетэрміновай устойлівасці бюджэту і доўгу», — адзначаюць экспэрты фонду.
МВФ вітае выхад эканомікі Беларусі з крызісу 2011 года за кошт правядзеньня ў другім паўгодзьдзі «палітыкі карэкціроўкі, якая заслугоўвае ўхвалы», уключна з уніфікацыяй абменных курсаў, увядзеньне гнуткага курсаўтварэньня, узмацненьне жорсткасьці грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама стрымліваньне расходаў і росту заработнай платы.
У Нацыянальным банку Беларусі кажуць, што сваю задачу ведамства выконвае, што пацьвярджаюць і высновы экспэртаў МВФ, а заробкамі і эканамічным ростам займаецца ўрад. Гаворыць прадстаўнік банку Міхаіл Журавовіч:
«Гэта не зусім наша тэматыка, мы цэнамі і заробкамі не займаемся. Больш за ўсё гэтым займаецца ўрад. Безумоўна, Нацбанк будзе вывучаць рэкамэндацыі МВФ, але, яшчэ раз паўтару, мы больш займаемся манэтарнымі фактарамі, падтрымкай курсу рубля — вось гэта наша кампэтэнцыя. Што, зрэшты, ў справаздачы фонду адзначана ў станоўчым кантэксьце».
У Міністэрстве эканомікі сказалі, што таксама вывучаюць афіцыйнае паведамленьне МВФ, таму пакуль ня маюць адназначнага адказу на пытаньне: ці насамрэч для Беларусі існуе рызыка новага вітка інфляцыі і дэвальвацыі? Гаворыць супрацоўнік прэсавай службы ведамства Віктар Еўтухоў:
«Мяркую, што нашы спэцыялісты праглядаюць усе важныя паведамленьні, але не бяруся нешта за іх адказваць. У нас ёсьць ужо шэраг гатовых камэнтароў, але што тычыцца гэтага пытаньня, то гатовага адказу пакуль няма. На жаль, хутка адказаць наўрад ці атрымаецца, бо пытаньне трэба яшчэ адрасаваць спэцыялістам, толькі тады мы здолеем штосьці адказаць».
«Працяг жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі таксама будзе важны для стрымліваньня інфляцыі. Яна павінна падмацоўвацца захаваньнем гнуткага абменнага курсу і надзейнымі рэзэрвамі, закліканымі агарадзіць эканоміку ад зьнешніх узрушэньняў. У сувязі з гэтым посьпехі ў стварэньні перадумоў для таргетаваньня інфляцыі ўмацавалі б давер да грашова-крэдытнай і курсавой палітыкі», — адзначаецца ў паведамленьні МВФ.
Экспэрты фонду рэкамэндавалі ўладам Беларусі паскорыць рэалізацыю плянаў на скарачэньне агульных субсыдый і ўдасканальваньні адраснай сацыяльнай дапамогі, а таксама па рэфармаваньні дзяржаўнай службы і пэнсыйнай сыстэмы.
Міжнародны валютны фонд зноў заявіў пра неабходнасьць «рашучых структурных рэформаў, якія праводзяцца ў дакладна вызначанай паслядоўнасьці, для паляпшэньня пэрспэктыў прадукцыйнасьці і росту, і зьніжэння ўразьлівасці ў сярэднетэрміновай пэрспектыве».
Пры гэтым у фондзе падкрэсьлілі важнасьць аслабленьня дзяржаўнага кантролю над эканомікай, адзначыўшы, што лібэралізацыя коштаў, рэфармаваньне прадпрыемстваў і прыватызацыя дазволяць палепшыць разьмеркаваньне рэсурсаў і ўзмацніць рыначныя стымулы.