Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія геі лічаць, што Абама зрабіў «гістарычную» заяву


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што падтрымлівае аднаполыя шлюбы. У сераду ў інтэрвію тэлеканалу АВС ён сказаў, што аднаполым парам мусіць быць дадзена права на рэгістрацыю шлюбу.

Абама дадаў, што выказвае толькі сваё асабістае меркаваньне і пры гэтым падтрымлівае права кожнага штату мець свае законы, якія рэгулююць шлюбныя дачыненьні.

Заява Абамы па праблеме аднаполых шлюбаў - першая такога роду заява, зробленая калі-небудзь прэзыдэнтам ЗША. Актывісты амэрыканскага гей-руху ацанілі выказваньне Абамы як «гістарычнае».

Назіральнікі адзначаюць, што пазыцыя Абамы будзе ўспрынята непрыхільна кансэрватарамі, якія лічаць, што шлюбы могуць заключацца толькі паміж мужчынамі і жанчынамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG