Калега Віталь Цыганкоў напярэдадні выступу Лукашэнкі напісаў блог пра тое, пра што кіраўнік дзяржавы ня скажа ў сваім пасланьні. Але цікава, што ў пасланьні не прагучалі і іншыя тэмы, якія, здавалася б, павінны былі ў ім быць закранутыя. І гэта асабліва цікава.
Нагадаю ўсім вядомы кантэкст: літаральна ўчора заступіў на пасаду прэзыдэнт саюзнай дзяржавы, які абвясьціў стварэньне Эўразійскага саюзу адным з прыярытэтаў свайго наступнага тэрміну кіраваньня, з 1 студзеня Беларусь знаходзіцца ў Адзінай эканамічнай прасторы, што накладае на яе пэўныя, даволі істотныя абавязкі, у бліжэйшыя месяцы плянуецца заключыць больш за 50 пагадненьняў у рамках АЭП, якія ахопліваюць самыя разнастайныя сфэры эканамічных адносін.
Да эўразійскай інтэграцыі можа быць рознае стаўленьне, можна лічыць яе шчасьцем, зьдзяйсьненьнем векавой мары беларускага народу, можна – праклёнам, пасткай, пеклам.
Але прыхільнік любых поглядаў пагодзіцца з тым, што справа гэта надзвычай сур'ёзная. Скажам, у Казахстане ідуць даволі шырокія прафэсійныя дыскусіі палітыкаў, бізнэсоўцаў, навукоўцаў пра ўмовы інтэграцыі, пра тое, як адстаяць інтарэсы краіны ў маштабным перамоўным працэсе. І гэта не абстрактная спрэчка пра геапалітычны выбар, а вельмі канкрэтныя інтарэсы вытворчасьцяў і бізнэсаў, мільярды даляраў, якія краіна і яе эканоміка можа атрымаць ці згубіць.
Здаецца, штогадовае пасланьне – выдатная магчымасьць выказацца на гэты конт, даць устаноўку намэнклятуры на тое, як разумець гэтыя працэсы і як дзейнічаць у гэтых новых умовах.
І што ж было сказана? Анічога. Прагучала спасылка на выбар Беларусі на карысьць эўразійскай інтэграцыі, за які, маўляў, Захад ня любіць Беларусь, не ўпусьціў магчымасьці Лукашэнка ўставіць невялікую шпільку крамлёўскаму калегу, заўважыўшы, што існая беларуская сыстэма не была адхіленая грамадзтвам «на Балотнай ці яшчэ нейкай іншай плошчы».
Праўда, даволі шмат увагі было нададзена прыватызацыі, у тым ліку і ў сувязі з Расеяй, паводле афіцыйных паведамленьняў менавіта залішне лібэральная пазыцыя ў гэтым пытаньні, выкладзеная ў першай рэдакцыі пасланьня, і стала прычынай яго пераносу.
Але тут варта пагадзіцца зь меркаваньнем Андрэя Суздальцава, выкладзеным у маёй перадачы, што гэта – па сутнасьці цалкам унутрыбеларускае пытаньне. Ніхто нож пад рэбры ня суне, каб прыватызавалі – няма жаданьня, дык і ня трэба. Толькі грошай ня будзе.
Да таго ж умовы крэдыту ЭўрАзЭС, якія прадугледжваюць прыватызацыю, падпісвалі самі, умовы АЭП, якія прадугледжваюць свабоду руху капіталу, падпісвалі самі. Дык што ж зараз енчыць і прымаць гераічныя позы, калі нехта проста ветліва нагадвае, што дамовы павінны выконвацца?
А вось пра што было сказана шмат – дык гэта пра дачыненьні з Захадам. Прычым, ніякіх новых падыходаў пры гэтым агучана не было – звыклае «павінны быць не санкцыі, а дыялёг», «нас не нахіліць» і г.д. Але аб'ём сказанага пра дачыненьні з Захадам, асабліва ў параўнаньні з аб'ёмам сказанага пра стасункі з Расеяй, можа разглядацца як пэўны сыгнал, сэнс якога ў тым, што беларускаму лідэру робіцца крыху няўтульна ў братэрскіх абдымках эўразійскай інтэграцыі і ён быў бы зусім ня супраць яе нечым збалянсаваць.
Ну і ў другі бок сыгнал, у адказе на пытаньне дэпутата пра дачыненьні з Пуціным: «Расея зразумела, што яшчэ год такой палітыкі ў дачыненьні да Беларусі – і Беларусь больш ніколі ня будзе на баку Расеі». А на якім будзе? У сэнсе – была б. Ну вось такі намёк.
Працяг балянсаваньня, геапалітычнага двайнога шантажу. Трэба прызнаць, што Лукашэнка ў гэтым сапраўды майстра. Блеф з Масквой і Брусэлем – гэта цікава, гарачыць кроў.
А 50 нудотных пагадненьняў... Ды якая розьніца, колькі іх не выконваць, абыходзіць пры дапамозе палітычнай тактыкі?