Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшлі на волю маладафронтаўцы Ўладзь Яроменак і Зьміцер Крамянецкі


4 траўня каля 15 гадзіны з ізалятара на Акрэсьціна пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту выйшлі актывісты Ўладзь Яроменак і Зьміцер Крамянецкі.

Юнакоў затрымалі 27 красавіка каля будынка Савецкага суду Менску, дзе адбываліся працэсы над затрыманымі ўдзельнікамі Чарнобыльскага шляху маладафронтаўцамі Міколам Дземідзенкам, Раманам Васільевым і Міхасём Мускім. Усіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Далі па 7 ці 15 сутак арышту.

«На ўмовы гэтым разам яны ня скардзіліся. Казалі, што адбывалі пакараньне досыць камфортна, але само асуджэньне назвалі незаконным», — паведаміла праваабаронца Кася Галіцкая, якая сустракала актывістаў калі Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG